У Віцебску адбыўся паказ оперы сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.

Як расказаў “Рэгіянальнай газеце” кіраўнік сімфанічнага аркестра Рыгор Сарока, маладзечанская опера была першай операй, якую ўбачыў віцебскі глядач за апошнія 30 гадоў.

Адметна тое, што білеты на оперу раскупілі за тры тыдні. Пасля паказу ў Віцебскай музычнай школе адбыўся педсавет, на якім выкладчыкі, музыканты разважалі пра тое, чаму ў Маладзечне аказалася магчымым паставіць оперу, а Віцебск нават за гэтую справу не спрабаваў узяцца.

У бліжэйшых планах аркестра –пастаноўка оперы ў Гродне. 5 снежня маладзечанскую оперу пабачаць гледачы сталічнага Дзяржаўнага музычнага тэатра.

Пастаноўка оперы ў Віцебску ў лічбах

1083 глядзельныя месцы ў віцебскай канцэртнай зале  былі запоўненыя  гледачамі.

3 тыдні спатрэбілася на тое, каб прадаць білеты

5 аўтобусоў накіраваліся да Віцебска з артыстамі, касцюмамі, музычнымі інструментамі і дэкарацыямі. З Палаца Культуры вывезлі нават бутафорскія аргомністыя люстры, каб захаваць максімальныя дэкарацыі спектакля.

110 музыкантаў і артыстаў прадстаўлялі оперу ў Віцебску.

У 30 мільёнаў рублёў абышлася арэнда залы ў Віцебску.

120 мільёнаў рублёў атрымаў аркестр за пастаноўку.