Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах – галалёдзіца.

Па поўначы месцамі ўзмоцніцца паўднёва-заходні вецер парывамі да 15-17 м/с. Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, заўтра днём прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

 У выходныя чакаецца няўстойлівае надвор’е, надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

У суботу, 12 снежня, часам ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца слабы галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём чакаецца ад мінус 1 да плюс 5.

 У нядзелю часам прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Днём чакаецца ад нуля да плюс 5 градусаў.

 У панядзелак, 14 снежня, ноччу захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, днём надвор’е абумовяць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На некаторых участках дарог магчыма галалёдзіца.

 Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ад мінус 2 да плюс 3, днём па паўднёвым захадзе яна паднімецца да 5 градусаў цяпла.

Астравецкая АЭС стане тэмай літоўска-беларускіх перамоў у Вільні

Кнігамі і сертыфікатамі са здраўніц узнагародзілі лепшых інтэлектуалаў Мядзела

Мазгабойня: як за 100 секунд і пажартаваць, і праявіць акадэмічныя веды

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.         ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990