У Мядзеле ўстановяць 90 кантэйнераў, 110 – у курортным пасёлку Нарач (Купа) і вёсцы Нарач (Кабыльнік). Большую частку кантэйнераў ужо ўстанавілі. Завяршыць устаноўку плануюць у бліжэйшыя дні.
Еўракантэйнеры прызначаныя для збору шкла, макулатуры і адходаў пластмасы і маюць адпаведныя надпісы на кожным.
Для збору другасных рэсурсаў з кантэйнераў прызначаны новы смеццявоз. Графік яго паездак яшчэ не вызначылі – паглядзяць, з якой перыядычнасцю напаўняюцца кантэйнеры.
Сабраныя адходы будуць пастаўляць на станцыю сарціроўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў у Мядзеле. Пасля сарціроўкі іх адправяць на перапрацоўку.
Намеснік галоўнага інжынера Мядзельскай ЖКГ Аляксандр Тарасёнак кажа, што важна прывучыць людзей да культуры асобнага збору смецця. Каб яны кіраваліся надпісамі на кантэйнерах і выкідвалі шкло да шкла, пластмасу да пластмасы, не пакідалі побач пакеты са смеццем.
Ды і не псавалі кантэйнеры, бо ўжо такія выпадкі ёсць. А кожны кантэйнер каштуе каля пяці мільёнаў рублёў.
Якое надвор’е чакаецца на выхадных
Кнігамі і сертыфікатамі са здраўніц узнагародзілі лепшых інтэлектуалаў Мядзела
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37. ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990