Пачатак снежня – самы час задумацца над падарункамі для сваіх блізкіх і знаёмых. Перш чым бегаць па магазінах у пошуках, паразважайце, які падарунак хацеў бы атрымаць чалавек, узгадайце яго захапленні. 

Набывайце загадзя, так вы пазбавіцеся турбот і чэргаў перад самім святам.

Для мамы любы падарунак ад дзяцей прыемны

Малюнак на звычайнай паперы, сувенір, зроблены сваімі рукамі, альбо нешта дарагое – любая ўвага ад дзяцей маме будзе прыемная. Галоўнае, каб падарунак паказаў, наколькі вы любіце самага дарагога вам чалавека. Калі вы ўсё ж у разгубленасці, вось прыкладны спіс таго, што можна набыць:

1. Кубак з фотаздымкамі

На яго вы можаце нанесці свае фотаздымкі і фотаздымак мамы, калі ёсць жаданне, дадаць і надпіс, напрыклад, “Любімай маме” альбо пажаданні, кампліменты.

Можна замовіць кубачак, фотаздымкі ў якім будуць праяўляцца, калі наліць у яго гарачай вады. Гэта будзе прыемнай нечаканасцю, магчыма нават выкліча слёзы замілавання. Такі кубачак у вашай мамы дакладна стане самым любімым.

2. Бытавая тэхніка

Уважліва прыслухоўвайцеся да таго, што гаворыць ваша мама, магчыма яна незадаволеная працай бытавой тэхнікі. Гэта падштурхне вас да таго, каб купіць новую тэхніку. Калі мама напужаная мноствам  кнопак на дысплэі, разбярыцеся разам. Гэта зблізіць вас яшчэ больш.

3. Касметыка

Не забывайцеся на тое, што ваша мама, як і любая жанчына, хоча быць прыгожай. Каб даць адчуць гэта ёй яшчэ раз, падарыце касметыку альбо дарагія духі. Але перш, чым ісці ў магазін, вывучыце касметыку на туалетным століку, панюхайце духі. Калі баіцеся памыліцца з пахам, сцягніце на некаторы час флакончык з духамі мамы. Так у вас дакладна атрымаецца выбраць тое, што ёй падабаецца.

Лепшыя сябры дзяўчат – брыльянты

Словы з вядомай песні, аднак, каб паказаць, наколькі вы любіце сваю каханую, не абавязкова траціць усе свае зберажэнні. Галоўнае для большасці дзяўчат – увага. Вось некаторыя рэчы, якім дзяўчаты будуць задаволеныя:

1. Упрыгожанне

Выдатным падарункам для любой жанчыны будзе залатое альбо сярэбранае ўпрыгожанне. Калі вы хочаце, каб падарунак яшчэ больш нагадваў пра вас, падарыце кулон, у якім будзе фотаздымачак. Вырашылі падарыць пярсцёнак, можаце выгравіраваць невялічкае пажаданне. Аднак памятайце пра тое, што такі падарунак можа быць успрыняты, як намёк.

2. Фотакаляндар

На кожны месяц можна падабраць фотаздымак, напісаць тэкст-успамінаў вашых адносінаў альбо пажаданні. Такі каляндар можна замовіць у фотамайстэрні, а спецыялісты дапамогуць аформіць яго.

3. Тэхніка

Фен, шчыпцы для завівання валасоў, набор для манікюру, новы тэлефон – штосьці з гэтага будзе не толькі прыемны, але і карысны падарунак.

Падарунак для каханага можаце выбіраць разам з ім

Большасць хлопцаў любіць карысныя і практычныя падарункі. Прыемныя дробязі іх наўрад ці здзівяць. Таму абмяркуйце загадзя, які падарунак чакаюць ад вас, а магчыма схадзіце па пакупкі разам. Калі ж ваш хлопец таксама хоча сюрпрыз, прыгадайце яго захапленні.

1. Для спартыўнага хлопца – абанемент у спартыўную залу альбо басейн, рэчы для заняткаў спортам альбо фірменнае спартыўнае адзенне.

2. Для аўтааматара

Бірулька з нумарам машыны, навігатар альбо відэарэгістратар – падыдзе ўсё, што звязана з машынай.

3. Новая тэхніка

Будзе не толькі карысным падарункам, але і ўвесь час будзе нагадваць пра вас.

Што падарыць дзіцяці

Ды ўсё, што заўгодна, яно будзе задаволенае любым падарункам. Вы можаце набыць цукеркі ва ўпакоўцы з сімвалам надыходзячага года – малпы альбо выявай Дзеда Мароза. Гэта можа быць незвычайная цацка альбо кніжка.

Калі ж узніклі цяжкасці з выбарам, спытайце, якога падарунка дзіця чакае пад ёлачкай. 

Не забывайцеся на падарункі для сваіх партнёраў і кліентаў. Нават невялічкі сувенір будзе вельмі прыемны, а ваша далейшае супрацоўніцтва больш плённым.

Гэта могуць быць паштоўкі, календары з лагатыпам, фірменным знакам вашай кампаніі.

Каб Новы год сапраўды ўдаўся, не забудзьцеся і пра сябе. Купіце абноўку альбо тое, аб чым вы даўно марылі.

Колькі каштуе адчуванне новага года: ёлкі, убранне, падарункі

Навагоднія падарункі каштуюць ад 74 да 330 тысяч рублёў (Фота)

На Новы год у краіне чакаецца нулявая тэмпература, месцамі снег

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990