Кожны 17-ы жыхар Беларусі мае інваліднасць.

Старшыня Маладзечанскай суполкі таварыства інвалідаў Васіль Таркан пачынае размову пра арганізацыю так: “Мы не здаёмся, мы жывём!”

Маладзечанская суполка актыўна працуе ў розных накірунках, прапануе шмат разнастайных мерапрыемстваў. Напрыклад, сёлета сябры таварыства з’ездзілі ў экскурсію ў Санкт-Пецярбург.

Увага расчульвае да слёз

Адной з найбольш  яркіх падзей года стала вандроўка па Смаргоншчыне, прысвечаная 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага.

Для таго, каб рэалізаваць мерапрыемствы суполкі, ім дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы, напрыклад, “ЭНЭФ”, “Струм”, “ПЭС”, “Вежа”, таварыства “Усход-агра”, николі не адмаўляла ў дапамозе Маладзечанская музвучэльня імя Міхала Клеафаса Агінскага. Палац культуры і Мінскі абласны драматычны тэатр прапаную бясплатныя білеты на свае мерапрыемствы. Сябры суполкі ўсім ім вельмі ўдзячныя.

Сваімі сіламі ладзяць спартыўныя спаборніцтвы. Адны з найбольш любімых туры па шашках.

Сябры Маладзечанскай суполкі таварыства інвалідаў падчас вандроўкі па мясцінах, звязаных з імем Агінскага. Фота Дар’і Бабенкі.

Сябры Маладзечанскай суполкі таварыства інвалідаў падчас вандроўкі па мясцінах, звязаных з імем Агінскага. Фота Дар’і Бабенкі.

Кіраўніцтва суполкі імкнецца забяспечыць сябрам і гуманітарную дапамогу, якая часта вельмі выручае удзельнікаў.

Пастаянна віншуюць юбіляраў. Для 80 і 90-гадовых адзінокіх людзей падзея пераўтвараецца ў сапраўднае свята. Ёсць тыя, у каго не засталося радні, ці дзеці жывуць далёка і не могуць прыехаць павіншаваць. Такая ўвага сталых людзей часта расчульвае да слёз.

У вёсцы інвалідам яшчэ цяжэй

– Праблемы інвалідаў асабліва моцна адчуваюцца ў вёсцы, – разважае Васіль Таркан. – Ні зручных тратуараў, ні пандусаў там звычайна няма. Як дайсці да крамы? Ім яшчэ цяжэй, чым гарадскім. Таму асабліва важны ўдзел у суполцы.

У Маладзечанскую суполку уваходзіць каля 300 людзей з асаблівасцямі. Сярод іх каля дзесяці дзяцей. Большасць – пенсіянеры.

Каля 20 чалавек перайшлі Ільі Вілейскага раёна далучыліся да Маладзечанскай суполкі.

Успупіць у таварыства інвалідаў могуць тыя, хто мае адпаведнае пасведчанне аб любой інваліднасці ці пенсіянеры. У межах суполкі кіраўніцтва імкнецца дапамагчы забяспечваць сябраў неабходнымі прыладамі – вазкамі, мыліцамі, гуманітарнай дапамогай, арганізаваць прыемны вольны час у кампаніі.

Васіль Таркан запэўнівае, што неабходна вырашаць праблемы і думаць пазітыўна. Фота для ілюстрацыі dezinfo.net.

Васіль Таркан запэўнівае, што неабходна вырашаць праблемы і думаць пазітыўна. Фота для ілюстрацыі dezinfo.net.

Беларусь прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў

Сёлета Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў.  Канвенцыю прыняла Генеральная Асамблея ААН у 2006 годзе, а Беларусь стала апошняй дзяржавай ў Еўропе, якая далучылася да падпісання.

Як тлумачыць Беларускае таварыства інвалідаў па зроку, спецыяльная канвенцыя не стварае адмысловых правоў. Яна сцвярджае, што інваліды маюць абсалютна тыя ж правы, што і іншыя людзі.

У свеце 10% насельніцтва маюць інваліднасць. А асобным групам даводзіцца змагацца за сваю раўназначнасць з іншымі.

Канвенцыя абавязвае дзяржаву прыняць меры, якія заахвочваюць правы чалавека для інвалідаў без дыскрымінацыі.

Тэкст канвенцыі можна чытаць па спасылцы.

Ці ставяць кіроўцы без асаблівасцяў машыны на месцы для інвалідаў, калі ўся стаянка пустая (Рэгіён)

Інваліды хочуць напаўняць жыццё дзеяннем

Заснавальнік мастацкай школы Васіль Таркан ладзіць выставу

Куды звяртацца інвалідам па дапамогу

“Праблемы трэба не хаваць, а вырашаць”. Аляксандр дамогся таго, каб яму зрабілі пандус

Напярэдадні юбілею Міхала Клеафаса Агінскага таварыства інвалідаў арганізавала вандроўку ў Залессе

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.         

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990