Дабрачынны канцэрт “Проста падары” адбыўся ў запоўненай зале 3 снежня ў раённым Цэнтры культуры.
Яго арганізавалі вядоўца і спявак Дзмітры Рудык і фатограф Вольга Жарская.
Сродкі, якія атрымкалі ад продажу білетаў, перадалі Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Маладзечне.
1. Дачка Маша
Канцэрт прайшоў у вельмі цёплай і нават дамашняй атмасферы. Падчас адной з песень у групе танцавальнага калетыва “Капрыз” Маладзечанскай гімназіі-каледжа выступіла дачка Дзмітрыя Маша.
2. Мама Марыя Іванаўна
Адну з песень спявак прысвяціў маме Марыі Іванаўне, якая паходзіць з Украіны. Жанчына выканала некалькі песень на ўкраінскай мове.
Злева Марыя Іванаўна Рудык.
3. Вядучыя з Вілейкі
Нашым чытачам многія выступоўцы добра знаёмыя. Вядучымі запрасілі дырэктара Вілейскага краязнаўчага музея Сяргея Ганчара, дырэктара Вілейскага Палаца культуры Алесю Высоцкую і сакратара Вілейскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Ганну Раенку.
4. Яскравы танец
Многія песні выконваў сам Дзмітры Рудык. Запальваючы нумар паказаў шоу-балет “Дзіва”.
5. Гарманіст-віртуоз
Віртуозную ігру на гармоніку прадэманстраваў музыкант з Вілейкі Барыс Харэвіч.
6. Уладальнік гран-пры “Адной зямлі”
Выступіў Казімір Талстыка з Вілейкі – уладальнік гран-пры песеннага фестывалю “Адна зямля” ў 2002 годзе, суарганізатарам якога з’яўляецца “Рэгіянальная газета”.
7. Ансамбль са спяваючым міліцыянерам
Алеся Высоцкая спявала дуэтам з Дзмітрыем Рудыкам, а пасля ў складзе ансамбля “Велея казацкая”. У складзе ансамбля спяваў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Вілейскага РАУС Андрэй Дударчык.
8. “РГ” таксама змагла падарыць
Падчас канцэрта разыгрывалі прызы. Адзін з іх, том “Краіна Беларусь” ад “Рэгіянальнай газеты”, выйграў глядач Веніямін.
Дабрачынны канцэрт набыў шмат спонсараў. Ідэю адразу ж падтрымаў райвыканкам і Цэнтр культуры.
У жылым доме па Лібава-Роменскай быў падземны ход
Што даў гімназіі №10 у Маладзечне год супрацы ў праекце “Школы: партнёры будучыні”