Выйшаў перакідны каляндар на 2016 год “Беларускае кола святаў”. Ён аформлены па-беларуску і па-англійску, таму можа стаць падарункам не толькі беларусам, але і замежнікам.
Кожны месяц выдання прысвечаны аднаму з вядомых беларускіх святаў.
Над календаром працавалі мастачка Наталля Цэван і дызайнер Аліс Юневіч. Выдаўцом з’яўляецца прадпрымальніца Тамара Бахун з Берасця, стваральніца серыі паштовак па-беларуску.
Фота nn.by.
Фота nn.by.
Фота nn.by.
Набыць каляндар можна ў мінскіх кнігарнях (“Акадэмкніга”, “Цэнтральная” ды інш.), а таксама замовіць праз электронную пошту: dryhavicz@gmail.com.
Падрабязнасці можна даведацца таксама ў сацыяльных сетках: Вконтакте, facebook.
“Наша Ніва” паводле Сямёна Печанко, Gazetaby.com.
Колькі каштуе адчуванне новага года: ёлкі, убранне, падарункі
Навагоднія падарункі каштуюць ад 74 да 330 тысяч рублёў (Фота)
На Новы год у краіне чакаецца нулявая тэмпература, месцамі снег
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990