На тэрыторыі Маладзечанскага раёна пры даследаванні мяса дзікоў спецыялісты ветэрынарна-санітарных лабараторый перыядычна знаходзяць трыхінелёз. Апошнія два выпадкі зарэгістравалі ў 2013 годзе. У 2011 на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравалі ўспышку трыхінелёзу ў сямі чалавек, звязаную з ужываннем мяса дзіка.

Таму ў сезон палявання і масавага забою свіней нагадваем, што гэта за захворванне і як ад яго засцерагчыся.

Трыхінелёз узнікае, калі ў арганізм трапляе дробны гельмінт трыхінел спіраліс. У народзе хваробу называлі “адутлаватка”, таму што адна з яе праяў – ацёк твару і павекаў. У хворага з’яўляецца моцны боль у мышцах, падымаецца тэмпература да 40 градусаў, могуць быць страўнікава-кішачныя расстройствы. Заражэнне адбываецца, калі ядуць недастаткова тэрмічна апрацаванае мяса, у якіх ёсць лічынкі трыхінел.

Адкуль ідзе хвароба

Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца дзікія драпежныя і ўсяедныя жывёлы (дзікі, барсукі, мядзведзі, лісы, ваўкі). Яны забяспечваюць цыркуляцыю паразіта ў прыродзе праз драпежніцтва і ўжыванне трупаў заражаных жывёл.

Свойскія свінні заражаюцца трыхінелёзам, калі ядуць трупы грызуноў, заражаныя лічынкамі трыхінел ці адходы забою хворых жывёл. Таму на падворках неабходна старанна абараняць памяшканне, у якіх трымаеце свіней, каб да іх не трапілі грызуны. Вясной і восенню ў бытавых і гаспадарчых пабудовах абавязкова праводзіць сезоннае знішчэнне грызуноў.

Фота fedpress.ru.

Фота fedpress.ru.

Як сябе засцерагчы

Абавязкова правядзьце санітарна-гігіенічную экспертызу мяса, як свойскіх свіней, так і дзікіх драпежных і ўсяедных жывёл, адстрэленых на паляванні.

Што тычыцца дзіка, то ў Беларусі яшчэ не адмененае часовае становішча аб адмысловым рэжыме канфіскацыі, пахавання і (або) знiшчэнні рэсурсаў дзіка. Яно забараняе вывозіць з тэрыторыі паляўнічых угоддзяў і есці мяса дзіка.

Для лабараторнага даследавання ад тушы жывёліны адбіраюць дыяфрагму цалкам, абавязкова з ножкамі. Адабраныя пробы вязуць у ветэрынарныя лабараторыі, размешчаныя на рынках горада і ў межрайветлабораторыю Маладзечанскай райвестанцыі ў вёсцы Менюткі, 1 “б”.

Калі ў мясе знайшлі лічынкі трыхінел, яго неабходна знішчыць. Лічынкі вельмі ўстойлівыя да розных неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя.

Саленне знішчае іх толькі ў паверхневых пластах мяса, яны з лёгкасцю пераносяць вэнджанне і застаюцца жыццяздольнымі ў адвараных і пасмажаных кавалках мяса.

Вельмі небяспечна набываць мяса і мясныя вырабы ў невядомых асобаў па-за пунктаў гандлю, а таксама там, дзе няма кляйма або пасведчання аб ветэрынарна-санітарнай экспертызе.

“Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі”. Малады чалавек з Валожына просіць дапамагчы яму знайсці абутак

Як білі кабана на Каляды

Алена Мікульчык: “Гатуючы старажытныя стравы, я пачала станавіцца гісторыкам”

Плануюць адмяніць больш за 15 падатковых ільгот, у тым ліку – на даходы ад азартных гульняў і рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.         

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990