Гульні чэмпіянату Вілейскага раёна па міні-футболе пачаліся 13 снежня. Другі год яны праходзяць не ў Вілейцы, а ў Мядзеле: у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Удзельнічаюць у чэмпіянаце восем камандаў. Іх падзялілі на дзве групы. Па дзве лепшыя каманды выходзяць з групаў у паўфіналы.

У першы дзень турніру прайшлі гульні ў групах. За дзень правялі 12 гульняў.

У паўфіналы з першай групы выйшлі “Юніёр  і “Рубін”, з другой – “Чурлёны” і “Шылавічы”.

– Нечаканасцяў не адбылося. Ніхто з камандаў не скочыў вышэй за галаву, – кажа старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – Каманды, якія выглядалі мацней, пацвердзілі свой клас.

У нядзелю, 20 снежня, адбудуцца паўфіналы і стыкавыя гульні. Вызначацца ўладальнікі ўсіх месцаў.

У адным паўфінале згуляюць “Чурлёны” і “Рубін”. У другім сустрэнуцца “Юніёр з “Шылавічамі”.

Ад 2016 года БФФ пачне выпуск глянцавага часопісу “Большой футбол”

Як згулялі “Дынама-Маладзечна” і “Юнацтва”, вынікі тура чэмпіянату Гродзеншчыны па міні-футболе і іншыя навіны спорту з Маладзечна і Мядзела

13-гадовы цяжкаатлет з Ашмянаў: далей будуць толькі перамогі