Цяпер яму 10 гадоў. Ён вучыцца ў звычайнай школе ў Светлагорску сярод звычайных дзяцей. І сам – звычайны хлопчык. Любіць камп’ютар і мае сяброў, у яго ёсць старэйшы брат, з якога хочацца браць прыклад у ва ўсім, любіць сваіх бацькоў, паважае настаўнікаў.
Яго любімыя прадметы матэматыка і англійская мова. Ён не адстае ад аднагодкаў і стараецца быць першым у ва ўсім… На прагулку заўсёды бярэ з сабой хлеб для птушак, кавалачак кілбаскі для бяздомнага ката, з якім пасябраваў ля свайго пад’езда… Вось толькі хадзіць самастойна Ягор не можа.
“Сэрца разрываецца ад болю, калі ён смірна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей, што дурэюць, усведамляючы сваю непаўнавартаснасць”, – піша яго мама Іна Валчкова.
Ягор лячыўся ў самых розных клініках і санаторыях Беларусі, Літвы. Але з яго дыягназам (ДЦП, статычная дыплегія 2-й ступені), надзея дабіцца выніку ў Ягора і яго бацькоў узнікла толькі тады, калі яны прайшлі нядаўна першы рэабілітацыйны курс у цэнтры “Алінэк” у Варшаве. Каб дабіцца сапраўднага эфекту, трэба рэабілітацыю прадоўжыць. Але яна, як і пакупка спецыяльнага медыцынскага рыштунку, абутку, патрабуе немалых грошай, якіх у сям’і няма.
Ягорка Валчкоў.
Мама займаецца доглядам Ягоркі, якога трэба завесці ў школу, пераняць яго. У сям’і працуе толькі тата. Старэйшы брат Ягора яшчэ вучыцца ў школе.
Толькі выраб артэзаў (спецыяльны артапедычны абутак) каштаваў Валчковым 1000 еўра.
Вы можаце дапамагчы Ягору, калі пералічыце грошы на адзін з дабрачынных рахункаў:
Беларускія рублі – транзітны рахунак 3819990019478 на дабрачынны рахунак 000032 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы
Долары ЗША – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000055 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы
Еўра – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: Валчкова Іна Якаўлеўна на карысць сына Валчкова Ягора Андрэевіча для лячэння і рэабілітацыі за межамі Беларусі.
Старонка дапамогі Ягору на сайце Беларусбанка http://belarusbank.by/ru/30394/blagotvoritelnost/3220.
“The Guardian” апублікавала фота найлепшых ёлак свету. Маладзечанскай сярод іх няма (Фота)
Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: што вы захоўваеце на балконе і ў падвале?
Бацькі дзяцей з аўтызмам збіраюць грошы, каб навучыць настаўнікаў працаваць з такімі вучнямі
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990