– Раней ў Вілейцы праводзіліся дабрачынныя канцэрты для дапамогі асобным хворым дзецям, а зараз вырашылі правесці цэлы марафон для падтрымкі ўсіх дзяцей, – расказвае старшыня раённага аддзялення Чырвонага крыжа Святлана Лях.
Ва ўсіх дамах культуры і клубах раёна пройдуць дабрачынныя канцэрты. У іх выступяць удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вілейскага Палаца культуры. Падключацца таксама мясцовыя артысты, валанцёры Чырвонага Крыжа.
Фінальны канцэрт пройдзе ў Палацы культуры
Завяршыць марафон дабрачынны канцэрт з удзелам беларускіх экстрадных артыстаў. Пройдзе ён ў Палацы культуры. Хто канкрэтна выступіць, пакуль не вызначалі. Да фінальнага канцэрту яшчэ шмат часу – яго плануюць правесці ў маі ці верасні наступнага года.
Усе атрыманыя ад продажы білетаў сродкі пералічаць на лячэнне дзяцей.
Старт марафону плануюць даць у Нароцкім Доме культуры 19 снежня ў 18 гадзін. Усяго збіраюцца правесці больш за 20 канцэртаў.
– Мяркую, усё ў нас атрымацца, – кажа Святлана Лях. – Людзі патрохі выдаткуюць грошай на білет на канцэрт, а сем’ям будзе дапамога ў барацьбе з хваробай.
Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але яму трэба ваша дапамога
Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: што вы захоўваеце на балконе і ў падвале?
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37. ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990