Адукацыйны цэнтр “Адкрытая прастора” сумесна са студыяй дэкору “Ажур” 19 снежня запрашаюць шматдзетныя сем’і на майстар-клас па навагоднім дэкоры.

Падчас мерапрыемства ў дзетак і іх бацькоў будзе магчымасць навучыцца рабіць элементы хатняга навагодняга дэкору сваімі рукамі. Прафесійныя мастакі навучаць кожнага рабіць простыя і прыгожыя рэчы, якія не толькі ўпрыгожаць дом да свята, але і стануць добрым падарункам блізкім.

Удзельнікі майстар-класа змогуць забраць дадому не толькі ідэі, каб паўтарыць іх дома, але і гатовыя працы, якія яны зробяць падчас майстар-класа.

Акрамя гэтага, на мерапрыемстве будзе працаваць прафесійны фатограф – Наталля Кісліцкая, таму пасля майстар-класа ўдзельнікі атрымаюць сямейнае фота.

Калі мама хоча паўдзельнічаць у майстар-класе са старэйшым дзіцем, але ёй няма з кім пакінуць малодшага, у цэнтры будзе арганізавана дзіцячая пляцоўка, дзе маленькія дзеткі пад наглядам змогуць пагуляць адзін з адным.

Удзел у майстар-класе магчымы па папярэднім запісе па тэлефонах: +375 (29) 396-66-19, +375 (33) 309-05-64.

На сайце “Рэгіянальнай газеты” новая рубрыка – “Усё для дамашніх любімцаў”

Што даў гімназіі №10 у Маладзечне год супрацы ў праекце “Школы: партнёры будучыні”