У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання для фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мін­эканомікі.

Для насельніцтва месячная абаненцкая плата за ўключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон пераведзеныя на пагадзінную сістэму разлікаў і павялічыцца да 27 тысяч рублёў. У красавіку абанплата была 21 тысячу рублёў.

За поўную або няпоўную хвіліну злучэння трэба будзе заплаціць 57 рублёў (у красавіку – 51 рубель). Поўная або няпоўная хвіліна размоў па міжгорадзе будзе каштаваць 130 рублёў (у красавіку – 100 рублёў).

Павышэнне гранічных тарыфаў закране таксама юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў.

Напрыклад, абанплата за асноўны тэлефон, пераведзены на пагадзінную сістэму разлікаў за размовы, вырасце да 31 500 рублёў (у красавіку было 24 500). Абанплата за асноўны тэлефон у фінансаваных з бюджэту арганізацый сацыяльнай сферы павялічыцца да 15 250 рублёў (у красавіку – 12 тысяч).

Абанплата за асноўны тэлефон, уключаны ва ўстанова-вытворчую АТС, вырасце да 113 тысяч рублёў (у красавіку – 55 300).

Пастанова ўступае ў сілу 19 снежня.

Шукаюць гаспадара, які кінуў скутар на 4 месяцы

Асобы, якія жывуць не па сродках, будуць выплачваць павышаны падаходны падатак

Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але яму трэба ваша дапамога

Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара.

Баіцеся штрафаў за тое, што на машыне няма зімовай гумы, але спадзяецеся на ўдачу? Яна бывае пераменлівая, а штраф за выкарыстанне летняй гумы рэальным – ад 90 тысяч рублёў.

У шынамантажы “TIR” вам паставяць зімовую гуму, адбалансіруюць колы. Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна.

“Шынамантаж TIR ” – беражом вашы грошы, робім рух бяспечным.

Адрас: Маладзечна, вул. Гарадоцкая, 102.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.

Сайт:Shin-ok.by.

ІП Губар Д.В. УНП 690462002