Хвалюе яе такая праблема: “На аб’язной дарозе каля аграгарадка Крывое Сяло рух транспарту інтэнсіўны – праходзіць шмат вялікагрузных машын. А асфальтавага пакрыцця няма”.

Такі стан дарожнага пакрыцця пагаршае экалагічную абстаноўку ў вёсцы, лічыць жанчына:

– Запыленасць і загазаванасць перавышае ўсе дапушчальныя нормы. Павышаная канцэнтрацыя пылу згубна адбіваецца на здароўі жыхароў. Пыл і смог асядае ў дамах і на прысядзібных участках. А ў ветранае надвор’е людзі не маюць магчымасць весці нармальнае жыццё. Выратавацца ад пылу немагчыма нават у закрытых памяшканнях.

І на дыску відэа прыклала, як уздымаецца пыл пасля праезду машын. А ля самай дарогі – агарод.

У лісце ўказана, што з просьбай заасфальтаваць гэты частак дарогі звярталіся ў райвыканкам мноства разоў, пачынаючы з 1998 года. Але просьбу так і не задаволілі.

Завяршаецца ліст так: “Пасля адказу на нашу просьбу з ДРБУ-162 прыслалі грэйдар. Пасля яго пылу стала яшчэ больш. Пераканаўча просім разгледзіць пытанне па асфальтаванні аб’язной дарогі ля Крывога Сяла”. 

Пад гэтым лістом яшчэ 28 подпісаў.

“Жвіровае пакрыццё ў добрым стане”

У філіяле “Мінскаблдарбуда” – ДРБУ №162 патлумачылі, што ўчастак з 1,552 па 2,65 кіламетра ўваходзіць у склад мясцовай дарогі агульнага карыстання Крывое Сяло-Варонічы-Будкі-Любоўшы чацвёртай тэхнічнай катэгорыі.

Тып пакрыцця, жвіровае, і іншыя параметры адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюць да дарог гэтага ўзроўню з улікам  інтэнсіўнасці і грузанапружанасці транспартнага патоку.

Па словах дарожнікаў, мінімальная адлегласць ад дарогі да жылой забудовы складае 50-60 метраў.

“У раёне звыш за 200 кіламетраў дарог з асфальтабетонным пакрыццём, якія знаходзяцца ў перадаварыйным стане і патрабуюць тэрміновага рамонту, –  пішуць у адказе на зварот.  – Улічваючы гэта, асфальтаванне названага ўчастка дарогі не ўяўляецца магчымым. Цяпер забяспечаны бесперабойны і бяспечны праезд транспарту, жвіровае пакрыццё ў добрым стане і рэгулярна прафілюецца”.

Прыватным медцэнтрам дазволілі выдаваць бальнічныя

На сайце “Рэгіянальнай газеты” новая рубрыка – “Усё для дамашніх любімцаў”

Як білет на канцэрт дапаможа дзецям. На Вілейшчыне пройдзе дабрачынны марафон у дапамогу хворым на рак дзецям

Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але яму трэба ваша дапамога


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.     ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990