Пастанова ўносіць змяненні і дапаўненні ў Інструкцыю аб парадку выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. 

Пункт пяты гэтай інструкцыі выкладзены ў новай рэдакцыі: “Дакументы, якія сведчаць часовую непрацаздольнасць, выдаюцца і працягваюцца дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя па месцы жыхарства (знаходжання), працы (вучобы, службы) грамадзян Рэспублікі Беларусь (далей – арганізацыя аховы здароўя па месцы жыхарства), арганізацыямі аховы здароўя незалежна ад месца жыхарства (знаходжання), працы (вучобы, службы) непрацаздольнай асобы (далей – іншыя арганізацыі аховы здароўя) асобе, прызнанай непрацаздольнай па выніках экспертызы часовай непрацаздольнасці, праведзенай у парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, медыцынскім(і) работнікам(амі) або ВКК, які(я) праводзіў(лі) гэтую экспертызу”. 

У выпадку ўзнікнення двух і больш відаў часовай непрацаздольнасці, пры якіх можа быць выдадзены лісток непрацаздольнасці і даведка, выдаецца лісток непрацаздольнасці. 

Працяг або закрыццё лістка непрацаздольнасці або даведкі ажыццяўляецца ў арганізацыі аховы здароўя, якая яго выдала. Закрыццё бальнічнага ліста – пры прад’яўленні пашпарту або іншага дакумента, які сведчыць асобу. 

У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў амбулаторных умовах, у тым ліку медыцынскае абслугоўванне пацыентаў дома, арганізуецца нецэнтралізаваная сістэма выдачы лісткоў непрацаздольнасці. 

У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама ў арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу ў амбулаторных умовах і не ажыццяўляюць медыцынскае абслугоўванне пацыентаў дома, арганізуецца цэнтралізаваная сістэма выдачы лісткоў непрацаздольнасці (даведак). 

Дапоўнены таксама пералік асоб, якім выдаюцца даведкі аб часовай непрацаздольнасці. У яго ўключаныя асобы, якія ажыццяўляюць догляд хворага дзіця да пяці гадоў, пры аказанні яму медыцынскай дапамогі недзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя ў стацыянарных умовах, на ўвесь перыяд знаходжання з дзіцем у недзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя. 

Аналагічнае права атрымалі асобы, якія ажыццяўляюць догляд хворага дзіця ад 5 да 14 гадоў, дзіця-інваліда да 18 гадоў, пры аказанні яму медыцынскай дапамогі недзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя ў стацыянарных умовах і па заключэнні ўрача маючага патрэбу ў дадатковым доглядзе – на ўвесь перыяд знаходжання з дзіцем у недзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя, на працягу якога гэтае дзіця мае патрэбу ў доглядзе. 

Дзеянне інструкцыі распаўсюджваецца на наступныя арганізацыі аховы здароўя і арганізацыі, якія ажыццяўляюць медыцынскую дзейнасць: бальніца, шпіталь, медыка-санітарная частка, дыспансер, радзільны дом, цэнтр, паліклініка, амбулаторыя, клініка медыцынскай установы адукацыі, пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр, медыцынскі навукова-практычны цэнтр, медыцынскі рэабілітацыйныя цэнтр, здраўпункт, фельчарска-акушэрскі пункт. 

Дакумент набудзе моц 1 лютага 2016 года.

“Наша Ніва” паводле БелТа.

“Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі”. Малады чалавек з Валожына просіць дапамагчы яму знайсці абутак

На сайце “Рэгіянальнай газеты” новая рубрыка – “Усё для дамашніх любімцаў”

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990