Жыхары дома №67 па вуліцы Лібава-Роменскай абурыліся з абвесткі, якая з’явілася на пад’ездзе.
У ёй паведамлялася, што цягам 12 дзён жыхары абавязаныя вызваліць гаспадарчыя памяшканні ў двары свайго дома, бо яны падлягаюць зносу.
У доме, які быў пабудаваны ў 1926 годзе, не прадугледжаныя ні балконы, ні падвалы. Сваі “скарбы” жыхары вымушаныя захоўваць у двары, у гаспадарчых пабудовах.
У 2004 годзе старыя драўляныя памяшканні замянілі на цагляныя, яны ў добрым стане, але ўлады прынялі рашэнне іх знесці.
Жыхарка гэтага дома Жанна Вярбоўская расказвае, што яны з суседзямі пяць гадоў дамагаліся, каб паставілі гэтыя пабудовы, бо старыя прыйшлі ў заняпад. Тады ўлады пайшлі насустрач.
– Цяпер нам кажуць, што на гэтыя пабудовы няма дакументаў. Як няма, калі ў мяне ўсе паперы на руках? – спадарыня Жанна паказвае нам афіцыйныя дакументы, звязаныя з узвядзеннем свіранаў у двары.
Начальнік ЖРЭУ № 2 Валер Віткоўскі патлумачыў, што такая мера абумоўленая тым, што зямля ў двары дома не адведзеная пад пабудову.
– Аддзел архітэктуры Маладзечанскага райвыканкама знайшоў хібы ў заканадаўстве, калі ўзнікла пытанне па прыватызацыі жылля. Аказалася, што ў 2004 годзе, калі былі пабудаваныя гэтыя памяшканні, па дакументах яны былі не зарэгістраваныя і не ўведзеныя ў эксплуатацыю.
Валер Віткоўскі ўдакладніў, што гэтае пытанне знаходзіцца на стадыі разглядання. Цяпер ЖРЭУ №2 і жыхары дома чакаюць рашэння выканкама:
– Калі выканкам прыме рашэнне аформіць гэтыя пабудовы, а не зносіць іх, я буду толькі рады. Паверце, я зусім не хачу пазбаўляць жыхароў іх маёмасці, – падагульніў Валер Віткоўскі.
У жылым доме па Лібава-Роменскай быў падземны ход (Фота)
“The Guardian” апублікавала фота найлепшых ёлак свету. Маладзечанскай сярод іх няма (Фота)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990