Як і ў мінулым туры, забілі смаргонцы дзевяць галоў і выйгралі 9:4.  

“Меліяратар” з Астраўца дома перайграў “Навагрудак” 8:5. 

У групе “Поўнач” “Вілія” па набраных  ачках (шэсць) дагнала лідара, “Легенду”. Але па дадатковых паказчыках “Вілія” на другім месцы. “Меліяратар” ідзе трэцім, “Ашмяны” – чацвёртымі.

У каледжы спаборнічаюць більярдысты

У Вілейскім дзяржаўным каледжы 8 снежня стартавала першынство каледжа па більярдзе, паведаміла культарганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Клуб джэнтльменаў” Іосіф Мароз адзначыў, што сёлета ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў першынства вельмі высокі. На першым курсе ёсць перспектыўныя більярдысты –  Яўген Шапятоўскі і Яўген Новікаў. Яны паспяхова могуць супрацьстаяць удзельнікам і прызёрам леташняга першынства, такім як Юры Галецкі, Яўген Пяткоўскі і Уладзіслаў Драбік.  

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

У Мядзеле падвялі вынікі Турыяды

У райцэнтры 9 снежня падвялі вынікі раённай круглагадовай Турыяды. Турыяда –  гэта спаборніцтвы паміж ўстановамі адукацыі ў турысцка-краязнаўчай дзейнасці.

Турыяда праводзілася па дзвюх намінацыях. У“Турысцкую працу” ўваходзілі ўсе турысцка-спартыўныя спаборніцтвы і турысцкія злёты, у “Краязнаўчую працу” – вынікі краязнаўчых і экалагічных конкурсаў, экспедыцый, праца школьных краязнаўчых музеяў.

У  апошняй намінацыі прызёрамі сталі калектывы вучняў і педагогаў Нарацкай СШ №1, Мядзельскай СШ №1 і Свірскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

У намінацыі “Турысцкая праца” ў прызёрах – Нарацкая СШ №1, Мядзельская СШ №1 і Мядзельскі яслі/ сад-сярэдняя школа.

У агульнакамандным заліку пераможцам стаў калектыў навучэнцаў і педагогаў Нарацкай СШ №1, другое месца – ў Мядзельскай СШ №1 і трэцяе – у Мядзельскага яслей/ сада-сярэдняй школы. Пра гэта распавяла метадыст цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Людміла Верабей.

У Мядзеле пройдзе “Маладзёжны мікс”

У суботу, 19 снежня, у Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры намечана правесці спаборніцтвы “Маладзёжны мікс”. Прысвечаныя яны Году моладзі.

Прымуць удзел каманды-зборныя школ і каманда маладых спецыялістаў. Паспаборнічаюць яны ў розных відах.

Вызначыліся паўфіналісты чэмпіянату Вілейскага раёна па міні-футболе

Ад 2016 года БФФ пачне выпуск глянцавага часопісу “Большой футбол”