Жанчына плануе схадзіць у кавярню разам з мужам Ігарам альбо сяброўкай Галінай.

– Вельмі прыемна, што менавіта я стала тысячным падпісчыкам! – радуецца Настасся. – Не кожны дзень такое адбываецца. Упершыню выйграю нешта ў сацсетках.

Чытае “РГ” каля дзесяці гадоў

Віляйчанка чытае “Рэгіянальную газету” каля дзесяці гадоў, асабліва падабаюцца апытанкі, цікавыя жыццёвыя гісторыі, падзеі, якія адбываюцца ў роднай Вілейцы.

– Люблю газету за тое, што гэта сучаснае выданне, захоплівае ўвагу цікавымі, нестандартнымі артыкуламі, дапамагае вырашыць розныя грамадскія праблемы, – дзеліцца Настасся. – Перавагай з’яўляецца і тое, што яна ахоплівае сем раёнаў.

У надыходзячым годзе жанчына пажадала “Рэгіянальнай газеце” стаць каляровай, далейшага развіцця і даведвацца першымі пра любыя навіны.

 Каб бліжэй пазнаёміць вас з пераможцай, мы задалі ёй некалькі пытанняў:

Чаго чакаеце ад надыходзячага года?

– Мне хоць і 25 гадоў, але я веру ў цуд. Як і ў дзяцінстве, чакаю гэта свята. Новы год – гэта новая старонка ў жыцці кожнага чалавека, якую трэба напісаць не горш за папярэднюю, а значна лепш. І канешне, удасканальвацца ў прафесіі, палепшаць узаемаразуменне ў сям’і, падарожнічаць летам.

– Які ваш жыццёвы дэвіз?

– Жывём адзін раз. Ад жыцця трэба браць усё.

– Што робіце, калі вам дрэнна?

– Лічу, што пазітыў выратуе свет, таму стараюся не сумаваць. Калі нешта не атрымалася, спрабую яшчэ раз альбо адмаўляюся ад задумы.

– Любімы колер?

– Сіні.

– Любімы від спорту?

– Біятлон і фігурнае катанне, хакей.

– Любімыя мужчынскае і жаночае імёны?

– Мужчынскае – Максім. Так назвала сына. Жаночае – Настасся, бо самае прыемнае па гучанні.

– Любімы фільм?

– Савецкія і сучасныя камедыі, напрыклад, “Любоў у вялікім горадзе”, “Любоў-маркоў”, вясёлыя моладзевыя фільмы.

“Майстэрня навагодніх цудаў” запрашае шматдзетныя сем’і на майстар-клас

На сайце “Рэгіянальнай газеты” новая рубрыка – “Усё для дамашніх любімцаў”

Прыватным медцэнтрам дазволілі выдаваць бальнічныя


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990