Астатнюю частку выхадных забудзьцеся на работу, схадзіце ў кінатэатр, прагуляйцеся па горадзе,  пачытайце кнігу… А каб вам прасцей было зарыентавацца, мы склалі спіс месцаў, куды можна завітаць.

Кіно: расійская караоке-камедыя і “Зорныя войны”

Прэм’ера сёмага эпізоду легендарнай сагі “Зорныя войны: Абуджэнне сілы” – адна з галоўных падзей свету кіно ў гэтым годзе. Гэта тое, чаго чакалі аматары фантастыкі, нібы калядны цуд… Палічыце, колькі. 10 год! 

Першыя водгукі спрэчныя. Многія крытыкі сцвярджаюць, што сюжэт не дацягвае да ўзроўню папярэднікаў, іншыя ў захапленні хаця б таму, што карціну можна прызнаць “Зорнымі войнамі”.

У любым выпадку, сёмы эпізод – падзеяй у свеце кінафантастыкі, якую пры такім піяры складана прапусціць.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Калі вы хочаце адключыцца ад усіх клопатаў – схадзіце на расійскую камедыю “Самы лепшы дзень”. Прадзюсары назвалі фільм першай караоке-камедыяй. Фільм напоўнены хітамі, і вы падчас прагляду будзеце падпяваць, нават калі не захочаце.

Усё, што вы чакаеце ад расійскай карціны пра правінцыю, знойдзеце тут: панты ад зорак, дурасць ад паліцыі, драма і гарэлка.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Для дзяцей кінатэатр прапануе прэм’еру “Аліса ведае, што рабіць! Зялёная помста”.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Рэпертуар цалкам глядзіце ў нашай спецыяльнай рубрыцы.  

“Пахварэць” за спартсменаў

У суботу, 19 снежня, у Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры пройдуць  спаборніцтвы “Маладзёжны мікс”.  Прымуць удзел каманды-зборныя школ і каманда маладых спецыялістаў. Паспаборнічаюць яны ў валейболе, настольным тэнісе, дартсе, эстафеце і іншых відах. Пачатак – у 10 гадзін.

У нядзелю, 20 снежня, вызначыцца пераможца чэмпіянату Вілейскага раёна па міні-футболе. У нядзелю,  адбудуцца паўфіналы і стыкавыя гульні. Вызначацца ўладальнікі ўсіх месцаў.

Гульні праходзяць у Мядзеле – у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Пачатак – у 10 гадзін.

“Майстэрня навагодніх цудаў” запрашае шматдзетныя сем’і на майстар-клас

У гімназіі № 3 адкрываецца выстава птушак, на якой можна будзе ўбачыць гаворачага крумкача