Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля дзевяці гадзін раніцы 17 снежня на аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач.

У вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна 57-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Пежо 306” здзейсніў наезд 37-гадовага мясцовага жыхара. Той пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

У выніку пешаход з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

“Паважаеш іншых – паважаеш сябе!”

Сёння, 18 снежня, Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху “Паважаеш іншых – паважаеш сябе!”.  У ходзе яго ўвага інспектараў накіравана на спыненне парушэнняў патрабаванняў Правілаў удзельнікамі дарожнага руху і прывіццё культуры зносін паміж пешаходамі і кіроўцамі.

У Маладзечне пешаход трапіў пад колы “Фольксвагена” – мужчыну шпіталізавалі

У пятніцу і нядзелю двое маладзечанцаў трапілі пад колы на пешаходным пераходзе

Затрымалі трох жыхароў Вілейкі – падазраюць, што выраблялі наркатычны сродак


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д. Г.   УНП 6913955731