У Беларусі пакуль не плануюць дазваляць хварэць тры дні без афармлення ліста непрацаздольнасці. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч.

Ён адзначыў, што цяпер калектыўныя дагаворы рэкамендуюць гэту норму. Калі чалавек захварэў, наймальнік у прыватнай кампаніі мае права адпусціць супрацоўніка падлячыцца без афармлення ліста непрацаздольнасці. Заканадаўча гэту норму пакуль замацоўваць не плануюць.

Больш таго, паводле слоў першага намесніка міністра, адпаведная практыка ў Германіі паказала, што некаторыя грамадзяне злоўжываюць гэтым правам і часам беспадстаўна карыстаюцца прадастаўленай магчымасцю.

“Наша Ніва” паводле БелТа.

Прыватным медцэнтрам дазволілі выдаваць бальнічныя

Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё глядзіць тэлевізар 5,8 года, а чытае 5 месяцаў

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990