Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё спіць 26,6 года, есць 3,9 года, гатуе ежу 2,5 года, глядзіць тэлевізар 5,8 года, чытае мастацкую літаратуру ўсяго толькі 5 месяцаў (пры сярэдняй працягласці жыцця беларусаў 73,2 года).

Такія дадзеныя агучыла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў дамашніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак на пасяджэнні круглага стала на тэму “Выкарыстанне сутачнага фонду часу насельніцтвам Рэспублікі Беларусь”.

Іна Канашонак адзначыла, што беларусы спяць больш, чым амерыканцы (25 гадоў) і англічане (26 гадоў). Амерыканцы больш часу трацяць на прагляд тэлеперадач (9 гадоў), а ў англічан больш часу ідзе на харчаванне (4,3 года), чым у беларусаў.

На круглым стале адбылася прэзентацыя вынікаў выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак, праведзенага Белстатам у 2015 годзе пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА). У абследаванні прынялі ўдзел 6 тысяч дамашніх гаспадарак (11 тысяч чалавек), якія пражываюць ва ўсіх абласцях і Мінску. Вынікі абследавання далі магчымасць атрымаць дэталізаваны партрэт сацыяльных паводзін мужчын і жанчын, дарослых і дзяцей, гараджан і вяскоўцаў, вывучыць арыентацыі і матывацыі правядзення часу па асобных групах насельніцтва і тыпах дамашніх гаспадарак.

“Наша Ніва” паводле БелТа.

Павялічваецца плата за карыстанне стацыянарным тэлефонам

Асобы, якія жывуць не па сродках, будуць выплачваць павышаны падаходны падатак

Плануецца адмяніць больш за 15 падатковых ільгот, у тым ліку – на даходы ад азартных гульняў і рэзідэнтаў СЭЗ


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990