Па дадзеных Белстата на першае кастрычніка сёлета ўпершыню за 2015 год усе запазычанасці па заробках у сямі раёнах зніклі. Праз месяц іх колькасць павялічылася да 13-і. А яшчэ праз месяц лічба вырасла ў чатыры разы – 56 арганізацый.
Увесь год, акрамя кастрычніка, у нашым рэгіёне нявыплаты ёсць. У іншых месяцах у спіс даўжнікоў траплялі ад 2 да 77 прадпрыемстваў.
Што гаворыць статыстыка за апошнія паўгода
Адзіны раён, якія за гэты час ні разу не трапіў у спіс, – Астравецкі.
Найгоршая сітуацыя ў Валожынскім, Маладзечанскім і Вілейскім раёнах, дзе ў месяц адначасова 17-20 прадпрыемстваў мелі нявыплаты па заробках.
Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара.
Баіцеся штрафаў за тое, што на машыне няма зімовай гумы, але спадзяецеся на ўдачу? Яна бывае пераменлівая, а штраф за выкарыстанне летняй гумы рэальным – ад 90 тысяч рублёў.
У шынамантажы “TIR” вам паставяць зімовую гуму, адбалансіруюць колы. Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна.
“Шынамантаж TIR ” – беражом вашы грошы, робім рух бяспечным.
Адрас: Маладзечна, вул. Гарадоцкая, 102.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.
Сайт: Shin-ok.by.
ІП Губар Д.В. УНП 690462002