Ужо і песні з’явіліся на яе творы.

Прытым, актыўна яна стала пісаць вершы на пенсіі, хоць яшчэ ў школе звалі “паэткай”.

“Акунулася з галавой у творчасць”

Нарадзілася і жыла Людміла ў Ашмянах. У школе любімымі прадметамі была руская мова і літаратура.  Пісала прозу і вершы – так што ў школе звалі “паэткай”. Удзельнічала ў літаратурным аб’яднанні ашмянскай раёнкі, была  пазаштатным карэспандэнтам газеты. За публікацыі ганарары дасылалі.

– Якраз былі грошы на кішэнныя расходы, – успамінае. 

Потым Людміла скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры на Ашмяншчыне.

Калі сям’я пераехала ў Вілейку, працавала ў Мардасоўскай школе,

выхавальніцай у садках ў Вілейцы, у Нароцкай школе. Зараз на пенсіі, але яшчэ працуе ў садку на вахце.

Доўгі час Людміла Пукела вершаў не пісала. А год таму, кажа, “акунулася з галавой у творчасць”.

– Больш востра стала адчуваць у такім узросце прыгажосць і радасць жыцця, – тлумачыць. – Іду на працу – радкі рыфмуюцца. Іду з працы – зноўку спынюся, раблю накіды ў блакноце. І ва ўсім бачу паэзію. Сама здзіўляюся, наколькі багаты стаў мой унутраны свет. Па-іншым на жыццё стала глядзець.

Цэлую папку вершаў жанчына за год напісала. Нараджаюцца ў яе вершы пераважна на рускай мове. Па-беларуску лічаныя вершы ёсць, але будзе працягваць пісаць на роднай мове. Піша вершы пра міласэрнасць, чысціню, пазітыў, любоў, дабрыню. Вось якраз урыўку з верша “Пра дабрыню”:

“Жыццёвы шлях цяжкі, вядома.

На ім памылкі робяць нездарма.

Патрэбна родных паважаць, знаёмых,

Не шкадаваць для іх сардэчнага цяпла”.

У вершах можа свае жыццёвыя перажыванні можа выкласці.

Стараецца бачыць паэзію ў штодзённым жыцці

– Калі ў чалавеку дрэмлюць эмоцыі, то яму сумна. А я вельмі эмацыйны чалавек, – кажа яна. 

Людміла Антонаўна стараецца быць на пазітыўнай хвалі, і паэзія ў гэтым дапамагае.

– Лічу, што зараз людзі адасобіліся адзін ад аднаго, матэрыяльнае пераважае над духоўным. А калі ў іх у душы з’яўляецца паэзія, яны становяцца больш добрымі і міласэрнымі. А без гэтага нельга.

Сама ж стараецца бачыць паэзію ў штодзённым жыцці:

–  Сёння дождж, і пра яго верш  нарадзіўся… Вось лісток упаў з дрэва – ужо нейкая паэтычнасць паўстала. Убачыла засохлую кветачку – такое замілаванне з’явілася. І нарадзіўся верш.

– Што захапленне паэзіяй дае? – пытаю.

–  Мне нашмат лягчэй жыць стала, я стараюся не заўважаць цёмнага, бруднага. Паэзія прыўносіць у жыццё мае светлыя адценні. Штосьці цяжка рабіць –  адразу нараджаецца верш у галаве і мне становіцца лягчэй.

Стварылі песні на яе вершы

На яе вершы песні ўжо ствараюць. Да двух напісаў музыку віляйчанін Анатоль Додрыкаў. Выступала жанчына з вершамі на рэгіянальным фестывалі творчасці пажылых людзей ў Вілейцы. Яе вершы друкаваліся ў часопісе “Я на пенсіі”, а ў газеце “Сябра пенсіянера” –  апавяданні. Марыць выдаць зборнік вершаў – хоць невялічкі. Вельмі хочацца пакінуць такую памяць пра сябе ўнучцы.

Адпачываем на выхадных: выбіраем падарункі на Новы год, адключаемся ад усіх клопатаў з камедыяй “Самы лепшы дзень”

Калі ў Вілейцы пройдзе навагодняе свята з шэсцем Дзядоў Марозаў

Дыскусіі вакол Нобеля: журналістыка або літаратура, ці трэба вывучаць Алексіевіч у школе і што значыць прэмія для Беларусі