Вілейскі райвыканкам праводзіць маніторынг. Высвятляюць у жыхароў, ці трэба ўстанаўліваць святлафор на скрыжаванні вуліц 1 Мая і Чапаева ў горадзе.
Свае меркаванні можна паведаміць па нумары 5-53-73 або накіраваць ліст у райвыканкам. Паштовы адрас такі: вуліца Партызанская, 40, 222410, Вілейка.
Зрабіць гэта можна да 28 снежня.
– Раней неаднаразова паступалі звароты ад людзей. Яны пыталіся, калі ж на гэтым скрыжаванні ўстановяць святлафор. Заторы там узнікаюць раніцай і вечарам – калі людзі едуць на працу і з яе, – патлумачыў інспектар аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС Андрэй Дзяруга.
Дазваляць хварэць тры дні без бальнічнага пакуль не збіраюцца
Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё глядзіць тэлевізар 5,8 года, а чытае 5 месяцаў
У свежым нумары “РГ”: скейт-парк са сцэнай з’явіцца ў вілейскім парку на месцы танцпляцоўкі
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990