Напрыканцы 2015 года самы час падводзіць вынікі. “РГ” прапануе вам далучыцца і выбраць чалавека, які заслугоўвае звання Асобы года.

Летась Асобай года чытачы “РГ” выбралі вучня 11 класа з Маладзечна Уладзіміра Грахоў­скага, які выратаваў дзіця. Ён двойчы ныраў за хлопчыкам, пакуль аднагодкі стаялі і смяяліся.

Сёлета калектыў “Рэгіянальнай газеты” доўга выбіраў лю­дзей, якія запомніліся чытачам гераічнымі ўчынкамі альбо зрабілі нешта карыснае для рэгіёна, горада, мястэчка, альбо проста здзівілі грамадскасць нечым незвычайным.

Але канчатковы выбар застаецца за вамі, шаноўныя чытачы. Прагаласуйце за аднаго з кандыдатаў. Калі вы ведаеце чалавека, які нечым вызначыўся, але не патрапіў у спіс, тэлефануйце ў рэдакцыю і раскажыце пра яго.

Кандыдаты на статус Асобы года па версіі “РГ”

Астравец

1. Адам Мальдзіс. Першы даказаў, што Міхал Клеафас Агінскі напісаў паланэз “Развітанне з Радзімай” менавіта ў Залессі на Смаргоншчыне. Сёлета рэгіён і ўвесь свет святкавалі 250-годдзе славутага дыпламата, палітыка, музыканта.

Фота svaboda.org.

Фота svaboda.org.

Ашмяны

2. Крысціна Шлыковіч. Дзяўчына стала самай дужай атлеткай у абсалютнай катэгорыі чэмпіянату Літвы па паўэрліфтынгу.

Крысціна Шлыковіч.

Крысціна Шлыковіч.

Валожын

3. Вадзім Бычкоўскі здзівіў грамадскасць 51-м памерам нагі, да якога складана знайсці абутак.

Вадзім Бычкоўскі.

Вадзім Бычкоўскі.

Вілейка

4. Таццяна Цітуленка. Стала “Чалавекам года” на Вілейшчыне. Яна старшыня грамадскага аб’яднання “ЗОВіК”, мэтай якога з’яўляецца прыцягненне большай увагі да Вілейшчыны. Аб’яднанне рэалізавала наступныя праекты: “Ачысцім малую Пляснянку – выратуем Балтыйскае мора”, “Так роварнаму руху” і іншыя.

Таццяна Цітуленка.

Таццяна Цітуленка.

5. Уладзімір Буркевіч. Вучань Ільянскай сярэдняй школы, які сам сабраў калекцыю танкаў і самалётаў, паводле якой право­дзіць экскурсіі.

Уладзімір Буркевіч.

Уладзімір Буркевіч.

6. Дзяніс Канецкі. Кіраўнік Вілейскай першаснай арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, арганізаваў прыбіранне старых каталіцкіх могілак у Вілейцы, устаноўку інфармацыйных стэндаў у Куранцы, Камене і Касуце.

Дзяніс Канецкі.

Дзяніс Канецкі.

Смаргонь

7. Алёна Дубяга. Навучэнка Вілейскага дзяржаўнага каледжа са Смаргоні знайшла кашалёк з вялікай сумай грошай, банкаўскімі карткамі з кодамі і вярнула яго гаспадыні.

Алёна Дубяга.

Алёна Дубяга.

8. Цімафей Дуброўскі каардынуе пошукі зніклых людзей выратавальна-пошукавага атрада “Анёл”. Дзякуючы яму сёлета знайшлі дваіх зніклых.

9. Максім Пашук. Уладальнік Гран-пры фестывалю-конкурсу “Адна зямля”, суарганізатарам якога з’яўляецца “РГ”.

Максім Пашук.

Максім Пашук.

Маладзечна

10. Міхась Казлоўскі. Выдаў першы фаліянт пра Язэпа Драздовіча.

Міхась Казлоўскі.

Міхась Казлоўскі.

11. Пётр Цыгалка. Вывучаў гісторыю роднай вёскі Мільча Вілейскага раёна, сабраў многа дакументаў, у тым ліку царквы. Па іх складаў свой радавод, дапамагаў выхадцам з навакольных вёсак знайсці свае карані. Дапамагаў рэдакцыі ў падрыхтоўцы некаторых краязнаўчых матэрыялаў. 16 красавіка ён пайшоў з жыцця.

Пётр Цыгалка.

Пётр Цыгалка.

12. Ігар Ліштван. 20-гадовы маладзечанец вырашыў, што ад 1 ліпеня 2012 года будзе размаўляць па-беларуску. І трэці год запар не здраджвае аднойчы прынятаму рашэнню.

Ігар Ліштван.

Ігар Ліштван.

13. Марыя Зяцева. 80-гадовая жанчына працуе тэрапеўтам у паліклініцы №1 амаль паўстагоддзя.

Марыя Зяцева.

Марыя Зяцева.

14. Воля Трубач. Арганізуе квэсты, складае турыстычныя маршруты ў рэгіёне, зацікаўлівае людзей  да падарожжаў і здаровага ладу жыцця. Пастаянны аўтар “РГ”.

Воля Трубач.

Воля Трубач.

15. Вікенці Налівайка. Маладзечанская славутасць – дзядуля на роліках.

16. Вядоўца і спявак Дзмітры Рудык і фатограф Вольга Жарская арганізавалі дабрачынны канцэрт “Проста падары”.

Мядзел

17. Юлія Пацяюн. Стала фіналісткай рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Млын моды-2015” у намінацыі “Фота”. На фотаздымках яна паказала дзяўчат у сукенках з лісця, з  прычоскамі з моху.

18. Уладзімір Кавалёнак, Мікалай Амельяновіч. Выратавалі  мужчыну, які, па ўласных адчуваннях, прабыў у вадзе каля паўгадзіны.

ладзімір Кавалёнак, Мікалай Амельяновіч.

ладзімір Кавалёнак, Мікалай Амельяновіч.

19. Мікалай Плавінскі. Археолаг, пад кіраўніцтвам якога ідуць раскопкі Мядзельскага замка.

Нобель? Не, не чуў. Што адказвалі ў Маладзечне на пытанне: “Як вы ставіцеся да нобелеўскай прамовы Алексіевіч?” (Відэа)

Пяць прычын, чаму турысты з Захаду не паедуць у Беларусь

Што даў гімназіі №10 у Маладзечне год супрацы ў праекце “Школы: партнёры будучыні”


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990