Трагедыя адбылася сёння, 21 снежня.

Каля паловы на пятую раніцы вілейскім выратавальнікам паведамілі пра загаранне жылога дома ў вёсцы Фалькі Вязынскага сельсавета. Патэлефанавалі суседзі.

Па прыбыцці выратавальнікаў дом гарэў адкрытым полымем. Вяскоўцы расказалі, што ў доме можа быць чалавек. Пасля ліквідацыі пажару знайшлі цела 56-гадовага мужчыны.

Дом выгарэў усярэдзіне, знішчаны дах і перакрыцці. Суседнія пабудовы не пацярпелі, расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.

Мужчына ішоў па рэйках і нават не азірнуўся, пакуль цеплавоз не збіў насмерць

Валожынец скраў запчасткі і мангал, каб здаць на металалом

Затрымалі трох жыхароў Вілейкі – падазраюць, што выраблялі наркатычны сродак


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731