У міліцыю 17 снежня звярнуўся жыхар Маладзечна. Расказаў, што ў лесе паблізу вёскі Маргі Нароцкага сельсавета з 10 па 17 снежня нехта разукамплектаваў самаробны трактар і скраў гідраманіпулятар.

Страты склалі 150 мільёнаў рублёў.

Увечары таго ж дня супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС устанавілі асобы падазраваных у злачынстве. Гэта два жыхары вёскі Асіпавічы Вілейскага раёна і жыхар Маладзечна.

Яны даведаліся, што пасля паломкі ў лесе застаўся стаяць трактар. У адзін з вечароў знялі гідраманіпулятар з трактара і пакінулі непадалёку. А праз некалькі дзён вывезлі яго. Па іх словах, хацелі паставіць гідраманіпулятар на сваю тэхніку, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітры Антановіч.

Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за крадзеж, здзейснены у буйным памеры. Скрадзенае забралі.

Сёння на пажары на Вілейшчыне загінуў мужчына

Мужчына ішоў па рэйках і нават не азірнуўся, пакуль цеплавоз не збіў насмерць

Валожынец скраў запчасткі і мангал, каб здаць на металалом

Затрымалі трох жыхароў Вілейкі – падазраюць, што выраблялі наркатычны сродак


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.                                

                                                                                                      Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731