Калі да Новага года яшчэ ёсць час, а свята хочацца зараз і цяпер, прасцей за ўсё яго наблізіць, упрыгожыўшы навагоднюю ёлку.
Але як і ўсе модніцы хочуць сустракаць свята ў абноўках, так і галоўная прыгажуня свята павінна быць самай прыгожай, непаўторнай і запамінальнай.
Дызайнерка Ганна Кічыгіна дае некалькі парадаў, якія зробяць вашу ёлку непаўторнай і той, ля якой захочацца сфатаграфавацца і вам, і вашым гасцям.
Па-першае, трэба вызначыцца з колерам. Памятаем, што больш гарманічна глядзяцца ёлкі, якія ўпрыгожаныя ў адной колеравай гаме.
Для ёлкі сезона-2016 падыдуць упрыгожванні чырвонага, залацістага, жоўтага, карычневага і белага адценняў.
Чаму менавіта такія? А вы забыліся, што сімвал наступнага года – Вогненная Малпа, таму менавіта такія колеры будуць ёй даспадобы.
Паспрабуйце падысці да размяшчэння шарыкаў таксама крэатыўна. Не размяшчайце іх хаатычна, а паспрабуйце зрабіць гэта дакладна па вертыкалі ці па спіралі.
Сёлета папулярна ўпрыгожваць ёлку ў вясёлкавай гаме.
Пачніце ад верхавіны, ля якой размясціце некалькі чырвоных шароў, і паступова спускайцеся па спіралі да фіялетавага колеру. Каб гэта прасцей было зрабіць, спачатку павесьце гірлянду.
У крамах цяпер можна набыць ёлачныя цацкі на любы густ.
Папулярныя ў гэтым сезоне цацкі з карункаў, з фетру, з тэкстылю.
Калі будзе жаданне, упрыгожце вашу лясную прыгажуню ў якім-небудзь адным стылі, напрыклад, кантры ці рэтра-стылі.
Ведаем, што многія з вас сумуюць па снезе. І невядома, ці парадуе нас надвор’е ў навагоднюю ноч. А стварыць навагодні настрой прасцей простага. У магазінах прадаецца штучны снег у балончыках. Распыліце яго на галінкі сваёй ёлкі, і ваша персанальная снежная зіма будзе вас радаваць столькі, колькі будзе стаяць ёлка.
Калі ў вас ёсць маленькія памочнікі, якія як і вы чакаюць свята, заручайцеся іх дапамогай і зрабіце ёлачныя цацкі сваімі рукамі.
Зразумела, што можна было паклапаціцца пра матэрыялы раней, назапасіць шышак або навучыцца валянню з воўны, але калі часу мала, а творчасці хочацца, зыходным матэрыялам для яго могуць служыць і старыя цацкі.
Іх можна абматаць ніткамі, упрыгожыць бісерам, стразамі, паеткамі.
Можна ўзяць прыгожую бліскучую тканіну, проста заматаць шарык у яе і зашчапіць усе гэта прыгожым бантам.
Вы спытаецеся, дзе ўзяць ідэі для ўпрыгожання?
А вы ўспомніце свае захапленні. Магчыма, вы штогод прывозіце з адпачынку ракушкі або збіраеце манеты. Ці проста захапляецеся кулінарыяй? Упрыгожыць ёлку можна і печывам, і пернікамі, і цукеркамі. Зусім нічога не натхніла? Тады прайдзіцеся па навагодніх крамах, паверце, падказкі можна знайсці паўсюль.
Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990