Ужо хутка дзень пачне павялічвацца.

Для нашых продкаў дзень зімовага сонцастаяння быў важным, па ім меркавалі, які будзе ўраджай. Калі быў іней на дрэвах, ураджай будзе вялікі.

Цікавыя факты пра зімовае сонцастаянне

У 16 стагоддзі на Русі з гэтым днём быў звязаны цікавы абрад. Да цара на паклон прыходзіў званарны стараста, які адказваў за бой гадзіннікаў. Ён дакладаў, што цяпер сонца павярнулася на лета, а значыць, дзень прыбаўляецца, а ноч скарачаецца. За гэту радасную навіну цар даваў старасце грошы.

Старажытныя славяне ў гэты дзень адзначалі паганскі Новы год. Яго звязвалі з боствам Калядой. Галоўным атрыбутам свята быў касцёр. Рытуальны каравай таксама па форме нагадваў сонца.

У Еўропе пачынаўся 12-дзённы цыкл паганскіх святаў. Яны азначалі пачатак новага жыцця і абнаўлення прыроды.

У Шатландыі запускалі сонечнае кола – “Сонцаварот”. Бочку змазвалі гарачай смалой і пускалі ўніз па вуліцы. Кола было сімвалам сонца, спіцы нагадвалі промні. Калі такое кола круцілася, было падобнае на сонейка.

У старадаўнім Кітаі лічылі, што ў гэты дзень паднімаецца мужчынская сіла прыроды і пачынаецца новы цыкл. Гэты дзень лічылі шчаслівым: усе ад імператара да прасталюдзіна сыходзілі ў адпачынак, людзі хадзілі адзін да аднаго ў госці, дарылі падарункі.

Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”

Нобель? Не, не чуў. Што адказвалі ў Маладзечне на пытанне: “Як вы ставіцеся да нобелеўскай прамовы Алексіевіч?” (Відэа)

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990