Праезд на чыгунцы даражэе ў сярэднім на 33%.

Павышэнне тарыфаў прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі. Яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 22 снежня.

Падаражанне закране праезд на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа, на рэгіянальных лініях бізнэс-класа, міжрэгіянальных лініях, таксама перавозку багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях чыгункі.

Так, тарыф на праезд на гарадскіх лініях па адным напрамку павысіцца з 6,6 да 8,8 тысячы рублёў (у межах аднаго тарыфнага пояса).

Столькі будзе каштаваць, да прыкладу, паездка ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь, Фаніпаль, Гарадзішча, Міханавічы або ад станцыі Брэст-Цэнтральны да Жабінкі.

Тарыф на праезд на гарадскіх лініях па адным напрамку павысіцца з 7,8 да 10,4 тысячы рублёў (у межах двух тарыфных паясоў). Па такім кошце можна дабрацца, да прыкладу, ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Рудзенска (пры праездзе пасажыра праз Міханавічы).

Тарыф на перавозку пасажыраў па двух напрамках зменіцца з 13,2 да 17,6 тысячы рублёў (у межах двух тарыфных паясоў), з 14,4 да 19,2 тысячы (у межах трох тарыфных паясоў) і з 15,6 да 20, 8 тысячы рублёў (у межах чатырох тарыфных паясоў).

Кошт праезду ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” застанецца ранейшым – 25 000 рублёў, ад Смалявічаў да аэрапорта –  14 600 рублёў.

На рэгіянальных лініях эканом-класа тарыф за адну зону складзе 1600 рублёў замест цяперашніх 1200 рублёў, за 1 кіламетр –  160 рублёў замест 120 рублёў.

На 33% павялічыцца тарыф на перавозкі пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, а таксама ў цягніках міжрэгіянальных ліній эканом-і бізнес-класа (ва ўсіх выпадках –  як для дарослых, так і для дзяцей ад пяці да дзесяці гадоў).

Таксама павялічацца тарыфы на перавозку багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях. Так, кошт дастаўкі багажу ў залежнасці ад адлегласці і масы вырасце на 33%, а з абвешчанай каштоўнасцю, якая спаганяецца дадаткова да тарыфаў на перавозку багажу, –  ад 25 да 33%.

Пастанову Міністэрства эканомікі ўступае ў сілу праз 3 дні пасля афіцыйнага апублікавання.

Раней рашэнне аб павышэнні кошту праезду на чыгунцы прымалася ў сакавіку 2014 года. Тады цэны на квіткі ў сярэднім выраслі на 30%. Да гэтага кошт праезду на чыгунцы павышалася з 10 лістапада 2013 года. Тады тарыфы выраслі на 27-50% у залежнасці ад выгляду чыгуначнай лініі.

“Наша Ніва” паводле tut.by.

У рэгіёнах падаражэў праезд у грамадскім транспарце

У Беларусі з 1 студзеня вырасце базавая велічыня. Што вырасце разам з ёй?

За лістапад у рэгіёне колькасць арганізацый, якія не выплацілі своечасова заробкі, павялічылася ў чатыры разы


Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара.

Баіцеся штрафаў за тое, што на машыне няма зімовай гумы, але спадзяецеся на ўдачу? Яна бывае пераменлівая, а штраф за выкарыстанне летняй гумы рэальным – ад 90 тысяч рублёў.

У шынамантажы “TIR” вам паставяць зімовую гуму, адбалансіруюць колы. Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна.

“Шынамантаж TIR ” – беражом вашы грошы, робім рух бяспечным.

Адрас: Маладзечна, вул. Гарадоцкая, 102.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.

Сайт: Shin-ok.by.

ІП Губар Д.В. УНП 690462002