Першыя тыдні зімы здзіўляюць сваёй цеплынёй і адсутнасцю снегу. Такое здараецца рэдка – у сярэднім раз на 15-20 гадоў, распавядае Еўрарадыё галоўны сіноптык беларускага Гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.
Яна супакойвае: бліжэй да Новага года мы нарэшце ўбачым зіму.
– Ужо на наступным тыдні стане халаднавата, тэмпература панізіцца, і ёсць спадзяванне, што да Новага года нас чакае цалкам зімовы пейзаж, выпадзе снег і тэмпература паветра на навагоднія святы будзе з невялікім мінусам, – паведаміла Рыбакова.
Паводле папярэдняга прагнозу, тэмпература ў студзені таксама будзе крыху вышэйшай за кліматычную норму. І толькі ў лютым, верагодна, карціна зменіцца.
– У лютым чакаецца, што тэмпературны фон будзе каля кліматычнай нормы, і люты будзе больш падобны на зімовы месяц, – сказала сіноптык.
Уплыў на надвор’е ў краіне і ўсёй Еўропе аказвае Атлантыка. Цёплае і сырое паветра ідзе да нас з заходнімі патокамі. Цыклоны змяшчаюцца далёка па поўначы Еўропы і не даюць дарогу холаду з Арктыкі.
Дарэчы, амерыканскія сіноптыкі прагназуюць у Еўропе рэзкія тэмпературныя кантрасты. У паўночнай частцы кантынента будзе халадней, чым звычайна, асабліва ў студзені-лютым, а ў паўднёвай – больш мяккае і цёплае надвор’е. Нізкія тэмпературы, па версіі амерыканскіх спецыялістаў, чакаюцца ў Мінску, Берліне, Варшаве і Вільні.
Паводле “Нашай Нівы”.
Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”
Чым упрыгожваць ёлку ў 2016 годзе: парады дызайнера (Шмат фота)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990