Адразу вызначыліся ўладальнікі месцаў з пятага па восьмае. Потым адбыліся паўфіналы. У першым “Юніёр” абыграў “Шылавічы” – 3:1.
У другім паўфінале “Чурлёны” перайгралі “Рубін” 3:1.
За трэцяе месца “Шылавічы” гулялі з “Рубінам”. Першы тайм закончыўся унічыю 0:0. У другім, нарэшце, пайшлі галы. І за шэсць хвілін да канца сустрэчы “Шылавічы” выходзяць наперад 2:1.
“Рубін” кідаецца адыгравацца, нават рызыкуючы атрымаць гол у пустыя вароты.
Да часу “Шылавічы” вытрымлівалі націск, але за 20 секундаў да канца матчу са штрафнога сапернікі зраўнялі лік, 2:2. Але неўзабаве расчараванне футбалістаў “Шылавічаў” змяняецца воклічамі радасці. За шэсць секундаў да канца матчу іх гулец пасля дабівання забівае вырашальны гол. “Шылавіч” – на трэцім месцы.
Тайм-аўт.
Пасля гэтага штрафнога ‘Рубін’ зраўняе лік у матчы з ‘Шылавічамі’.
‘Шылавічы’ вырвалі перамогу ў матчы за трэцяе месца за шэсць секундаў да канца.
У фінале гульня была больш роўная і спакойная. “Чурлёны” вырываліся наперад, а “Юніёр” зраўніваў лік у матчы. Апошні раз хвілін за 11 да канца матчу пасля памылкі гульца сапернікаў. У канцы “Чурлёны” ўпусцілі два цудоўныя моманты вырвацца наперад. Асноўны час фіналу завяршыўся унічыю – 2:2.
Пераможцу чэмпіянату вызначылі ў серыі пенальці. “Белы, цягні!”, падбадзёрвалі з трыбун варатара “Юніёра”. І дапамагло. “Юніёр” быў мацнейшы ў серыі пенальці – 3:2 і заваяваў чэмпіёнства.
Вадзім Гісіч перад пенальці.
Каманда-пераможца ‘Юніёр’.
Вызначылі лепшых гульцоў сярод камандаў-прызёраў. У “Шылавічах” гэта Раман Хоміч, у “Юніёра” – Віталь Кулеш. Паўла Петрашэвіча прызналі не толькі лепшым гульцом “Чурлёнаў”, а і ўсяго турніру.
А яшчэ варатара “Чурлёнаў” Вадзіма Гісіча адзначылі за добрую гульню і мужнасць – выйшаў ён гуляць з траўмай кісці.
Падчас узнагароджання.
Больш падрабязна пра чэмпіянат чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”
Вызначыліся паўфіналісты чэмпіянату Вілейскага раёна па міні-футболе