У  кожнай камандзе былі Дзед Мароз са Снягуркай разам са світай.

Удзельнікі прайшліся па цэнтральных вуліцах горада. На плошчы Шаранговіча адрапартавалі пра гатоўнасць да свята галоўнаму Дзеду Марозу. Запалілі ілюмінацыю на галоўнай ёлцы раёна і правялі карагод з дзецьмі ля яе.

Карагод ля ёлкі

Карагод ля ёлкі

Гэтак далі старт навагоднім святам у раёне.

А ў фае Мядзельскага ГДК пачаўся конкурс навагодніх ёлак, зробленых з падручных матэрыялаў. Тут прадстаўлены ялінкі з пластыкавых бутэлек і пакетаў для смецця, нітак і паперы… Ёсць “Ялінка-нявеста” з заклікам: “Надакучыла быць адной? Хочаш замуж? Абдымі “Ялінку-нявесту” і ў новым годзе Малпы ты сустрэнеш сваё сапраўднае каханне”.

А гэтую ёлку падвесілі да столі

А гэтую ёлку падвесілі да столі

Ялінка-нявеста

Ялінка-нявеста

Выстава працягне працаваць ў фае Дома культуры, і наведнікі змогуць прагаласаваць за ўпадабаныя ёлкі. Вынікі конкурсу “Ёлачны карагод” падвядуць у сярэдзіне студзеня. 

За ўпадабаную ёлку галасуе і 'Новы год'

За ўпадабаную ёлку галасуе і ‘Новы год’

Гэтую ёлку зрабілі са старых, яшчэ пасляваенных, фрагментаў афармлення залы ранейшага будынка музея.

Гэтую ёлку зрабілі са старых, яшчэ пасляваенных, фрагментаў афармлення залы ранейшага будынка музея.

Ці абдымаюць мядзяльчанкі “Ялінку-нявесту”, даведаецеся з “Рэгіянальнай газеты”

Што дапаможа жыць і не бачыць бруду? Паэзія, лічыць віляйчанка

У гімназіі № 3 адкрываецца выстава птушак, на якой можна будзе ўбачыць гаворачага крумкача