Да Новага года застаецца тыдзень, і самы час падумаць пра тое, у чым і як яго сустракаць.

Што дакладна ацэніць Малпа, дык гэта вашу фантазію і жаданне зрабіць навагоднюю ноч непаўторнай. Будзеце гатовыя пусціцца ў прыгодніцкую авантуру, таму найперш падумайце пра зручнасць навагодняга ўбору.

Важна, каб адзенне не скоўвала вас, а наадварот, давала свабоду і лёгкасць, жаданне рухацца і забаўляцца. Выдатна, калі ў гэты Новы год вы разам з сям’ёй ці сябрамі прыдумаеце і праведзяце конкурсы, гульні. Будзьце ўпэўненыя, што вашы арыгінальнасць, крэатыў­насць і вынаходлівасць гарэзе-Малпе спадабаюцца.

Што апрануць у навагоднюю ноч

Паколькі 2016 – год Вогненай Малпы, то сустракаць яго трэба ў натуральных тканінах чырвонага, цёмна-ружовага альбо бардовага колераў. Але не думайце, што Малпа не пакінула вам іншых варыянтаў. Можаце смела выбіраць уборы аранжавага, залацістага, жоўтага, перламутравага, каралавага колераў.

Ваш ўбранне павінна быць яркім, кідкім, экстравагантным і з прыцягальнымі элементамі.

Жанчынам варта прадумаць, якія будуць упрыгожванні. Яны таксама мусяць вылучацца сваёй незвычайнасцю і кідацца ў вочы. Абірайце вялікія завушніцы і бранзалеты. Золата ці серабро – не мае вялікага значэння. 

Каб вобраз быў завершаны, не забудзьце пра прычоску. Жанчынам лепш зрабіць прыгожыя локаны альбо сабраць валасы ў элегантны хвост. Падыдуць і самыя розныя варыянты ўкладак і кос з хваста.

Мужчынам таксама варта дадаць у свой святочны касцюм крыху арыгінальнасці: на­дзець яркую сарочку, дадаць незвычайны гальштук альбо мятлік.

Парады, як апрануцца, па знаках задыяка

Авены, якія знахо­дзяцца пад заступніцтвам Марса, імкнуцца заў­сёды і ўсюды быць у цэнтры ўвагі. У год Малпы яны могуць дазволіць сабе быць яркімі і неардынарнымі. Доўгія вячэрнія сукенкі з разрэзамі, шырокія спадніцы, аголеныя плечы і безліч упрыгожванняў – такія рэкамендацыі даюць астролагі на 2016 год.

Навагоднія ўборы для Цяльцоў павінны захапляць сваёй элегантнасцю. Заступнік гэтага знака – Венера – дорыць ім тонкі густ, усмешку і ўменне выбіраць самыя вытанчаныя строі. У год Малпы ім трэба крыху змяніць свае звычкі. Варта спыніць свой погляд на больш экстравагантных і незвычайных уборах. Асаблівую ўвагу надаць аксесуарам. 

Блізнят павінна адлюстроўваць іх сутнасць – Меркурый надзяляе іх не толькі розумам, але і какетлівасцю. Таму вы можаце забыцца пра стрыманасць і адзецца так, як вам падкажа ваша фантазія: яркія ўборы, доўгія спадніцы, доў­гія шлейфы. Варта, каб прысутнічала парная дэталь: аднолькавыя бранзалеты, пярсцёнкі альбо завушніцы.

“Мода праходзіць, стыль застаецца”. Коко Шанэль

Сціплым Ракам, якія знаходзяцца пад заступніцтвам Месяца, трэба сустрэць Новы год у элегантным уборы. Падыдуць вячэрнія сукенкі ў спакойных і мяккіх колерах, кароткія альбо доў­гія спадніцы з лёгкіх матэрыялаў любых колераў.

Шалям, якія любяць здзіўляць сваім выглядам, можна смела ісці за сваёй фантазіяй і паддацца запалу. Лепш абраць шаўковую або атласную сукенку любога адцення сіняга і зялёнага колераў і ўпрыгожыць яе аксесуарамі альбо дэталямі з футра. Галоўнае, не перастарацца, каб не нагадваць сабой ёлку на навагоднім бале.

Адзенне для Дзеваў не павінна быць падобным на паўсядзённае. Халаднаватыя і педантычныя Дзевы звычайна аддаюць перавагу строгай класіцы. Калі вы не хочаце здраджваць сабе, але ў той жа час выбраць штосьці больш экстравагантнае і моднае, то для сустрэчы Новага года варта набыць кактэйльную сукенку са строгім сілуэтам насычаных глыбокіх адценняў або ўпрыгожыць свой убор буйной біжутэрыяй і яркімі аксесуарамі: шырокімі пасамі, капялюшыкам ці шалікам.

Леў. Сонца, заступнік гэтага знака, надзяляе сваіх падапечных каралеўскай веліччу і любоўю да ўсяго яркага і незвычайнага. Новы год дорыць вам магчымасць здзейсніць усе свае таемныя мары і жаданні: выбірайце любы касцюм і не бойцеся перабраць з упрыгожваннямі.

“Мода – гэта не пра лэйбы i не пра брэнды. Гэта пра штосьці яшчэ, што адбываецца ўнутры нас”. Ральф Ларэн

Навагодні ўбор Скарпіёнаў павінны выклікаць усеагульнае захапленне. Прадстаўнікі аднаго з самых моцных і неадназначных знакаў заўсёды ўмеюць прыцягнуць увагу і паказаць сябе ў найлепшым святле. У навагоднюю ноч зрабіць гэта дапамогуць сукенкі з адкрытымі плячыма, спінай або высокімі разрэзамі, якія будуць агаляць нагу да сцягна. Можна таксама абраць строй альбо абутак з трапічным прынтам.

Адзенне і аксесуары для Стральцоў у год Малпы трэба выбіраць па колеры заступніка знака – Юпітэра. Касцюмы і сукенкі ўсіх адценняў сіняга будуць як ніколі дарэчы. Уборы мяккіх пастэльных тонаў, някідкія, але лёгкія і элегантныя сукенкі і спадніцы, якія развяваюцца на хаду і дадаюць лёгкасці. Таксама падумайце аб капялюшыку альбо іншым упрыгожванні для галавы.

Казярогі ў навагоднюю ноч павінны знайсці кампраміс паміж строгім і сур’ёзным. Калі вы бу­дзеце абіраць строгія сілуэты святочных сукенак, паклапаціцеся пра дадатковыя аксесуары або зрабіце сваё аблічча нечакана сэксуальным – высокія разрэзы, адважнае дэкальтэ, аголеная спіна унясуць у ваш вобраз нотку экстравагантнасці і авантурызму.

Уборы Вадалееў будуць упрыгожваннем свята. Уласцівая гэтаму знаку вытанчанасць і неардынарнасць дазволяць стварыць самыя мудрагелістыя строі, пры гэтым застаючыся узорам густу і элегантнасці. Зрабіце акцэнт на дэталях: выбірайце складаныя касцюмы з багатым аздабленнем, мноствам упрыгожванняў, валанамі, карункамі. Ваш густ і пачуццё меры падкажуць, калі трэба спыніцца.

Рыбы – адзіны знак, якому можна адмовіцца ад прысутнасці чырвонага колеру ў навагоднім вобразе. Смелыя жывёльныя і трапічныя прынты – вось што спадабаецца Вогненнай Малпе.

Мода на ўвесь 2016 год

2016 – год Малпы, таму многія вядомыя дызайнеры ў модных трэндах зрабілі акцэнт на колерах гэтай жывёлы.

Для мілых дам. Спадніцы і сукенкі з замшы і скуры, касцюм з пінжаком і блузкай з камуфляжным прынтам – усё гэта ў каштанавым, баклажанавым, бірузовым, кафейным і шэрым колерах. Не варта забываць пра піск моды 2015 года – пасцельных тонах. Многія дызайнеры раяць выкарыстоўваць спакойныя і мяккія адценні.

Для мужных кавалераў. Адзін з трэндаў мужчынскай моды 2016 года – скура. У новым годзе будуць актуальныя практычныя рэчы, простыя джынсы, скураныя курткі, дэмісезонныя паліто да калена, класічныя сарочкі і кофты. Падчас сёлетніх паказаў у межах “Belarus Fashion Week”, якія прайшлі ў кастрычніку ў Мінску, стала відавочна, што для мужчын мода ў 2016 годзе асабліва не зменіцца. Класіка ў спалучэнні з практычнасцю застаецца ў модзе.

Вобраз 2016 года: перавага аддаецца якасным натуральным матэрыялам, простым i лаканічным, але ў той жа час сучасным рэчам. І не забываем пра класіку: яна жыве заўсёды.

Прытрымлівацца мо­ды заўсёды выдатна, а яшчэ лепш – знайсці свой стыль, захоўваць і берагчы яго.

Фота vplate.ru, turkenich-style.ru, victoriya-salon.ru, lookatmydress.ru, vplate.ru, images.pronovias.com, 2016-god.com.

Як будзе працаваць маладзечанскі аўтапарк на Новы год

Чым упрыгожваць ёлку ў 2016 годзе: парады дызайнера (Шмат фота)

Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”

Нобель? Не, не чуў. Што адказвалі ў Маладзечне на пытанне: “Як вы ставіцеся да нобелеўскай прамовы Алексіевіч?” (Відэа)

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990