Вялікія выхадныя – гэта выдатная магчымасць усё паспець: удзяліць увагу блізкім, заняцца дамашнімі справамі, пачытаць кнігу, схадзіць у кіно… 

А каб вам прасцей было з выбарам, як адпачываць, “Рэгіянальная газета” прапануе падборку фільмаў у кінатэатрах.

Кіно: што выбраць для прагляду з дзецьмі, каб уліцца ў мэйнстрым ці пайсці супраць сістэмы

Адчуйце ў кіно зіму, калі на дварэ +10

Расійскі кінематограф ўжо традыцыйна рыхтуе навагоднія камедыі, якія дораць святочны настрой і пазітыўны зарад. Сёлета гэта сямейная камедыя SOS, Дзед Мароз, ці Усё збудзецца”.

Маленькая дзяўчынка загадала Дзеду Марозу жаданне: сустрэць Новы год усёй сям’ёй. Выканаць яго складана не толькі таму, што Дзед Мароз апынуўся махляром, але і таму, што бацькі дзяўчынкі разводзяцца.

Расійская камедыя прапануе мікс гісторый, якія зводзяцца да думкі, што заўсёды ёсць формула, пры якой шчаслівымі будуць усе. Карціна не толькі дапаможа пакінуць у мінулым клопаты, якія азмрочваюць свята, але і ўпэўніць вас яшчэ раз даць шанец лёсу, таму што вы зноў, яшчэ раз, паверыце ў цуд.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

З такой зімой, як сёлета, сучасныя дзеці могуць толькі з расповедаў бацькоў ведаць, што такое зімовыя забавы. Канадскі мультфільм “Снежная бітва” – ідэальны спосаб адчуць усю прыгажосць сапраўднай нардычнай зімы, калі на дварэ +10.

 Тут і вясёлыя гульні, і сяброўства, і першае каханне, і ўсё ў антуражы каляднай вёскі – поўны набор шчаслівага дзяцінства ў навагодні час.

Гледачоў чакаюць прыемныя бонусы: саўдтрэк у выкананні Селін Дыён і карцінка ў фармаце 3D. Гэты фільм падыдзе для сямейнага прагляду і стане адным са складнікаў банка шчаслівых успамінаў.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

На якую карціну схадзіць з дзецьмі

Хлопчык марыў стаць археолагам і шукаў скарбы. Калі вырас, стаў будаўніком, але ўсё роўна адчуваў сябе археолагам. Іспанскі мультфільм “Тэд Джонс і закінуты горад” нагадвае, што мары не абавязкова адразу спраўджваюцца.

Але калі моцна верыць, спадзявацца, марыць і імкнуцца дасягнуць іх, то вас могуць чакаць такія ж прыгоды, якія проста зносяць галаву, як і Тэда Джонса! Калі вашаму сыну ці дачцэ бракуе ўседлівасці і настойлівасці, вы б хацелі натхніць іх даводзіць пачатае да канца, выбірайце гэты фільм.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Канадскі мультфільм “Сарыла. Закінутая зямля” распавядае пра тое, што лагеру эскімосаў пагражае выміранне: паляўнічыя вяртаюцца ні з чым. Людзі ўзгадваюць старажытную легенду пра зямлю Сарылу, якая схаваная сярод леднікоў, дзе заўсёды цёпла і шмат ежы. Але ў гэтае месца могуць трапіць толькі тыя, хто чыстыя сэрцам. Стары шаман спрабуе перашкодзіць адважнай тройцы, таму што сярод іх ёсць яго сапернік – малады чалавек з шаманскімі здольнасцямі.

Яму давядзецца не толькі знайсці Сарылу, але і вывесці на чыстую ваду старога шамана. Мульці паказвае разнастайнасць культур і ладу жыцця, складанасць характараў. Гэта добры выбар, калі вы чакаеце ад адпачынку выхаваўчы момант.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Калі вы хочаце падарыць дзецям казку і яшчэ не бачылі мультфільм “Песнь мора”, не абмінайце яго ўвагай. Гэта карціна – проста скарб, які застанецца ў памяці  дзіцяці, і аўтар рэкамендуе абавязкова паглядзець гэты фільм з сынам ці дачкой.

Гэта больш, чым мультфільм, гэта твор мастацтва, які выхоўвае пачуццё густу і пакідае адчуванне ўнутранага свячэння.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Калі ў 2004 годзе вы не бачылі вясёлую казку “Зачараваная Эла” з яшчэ зусім юнай Эн Хэтуэй, то гэта лепшы варыянт для паходу ў кіно з дачкой-падлеткам.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Расійская анімацыя “Прыгоды Пятрушкі і яго сяброў” будзе цікавай для самых маленькіх гледачоў, да шасці год. Героі падарожнічаць з казкі ў казку, графіка вельмі яркая і насычаная.

Куды схадзіць па экшн

На вяршыні рэйтынгу гэтага тыдня – доўгачаканае фэнтэзі “Зорныя войны: Абуджэнне сілы”. Нават калі вы не не хочаце глядзець гэты фільм, хутчэй за ўсё, лёс складзецца так, што адным са складнікаў сёлетніх навагодніх святаў для вас стане сёмы эпізод касмічнага фільма. Так што не супраціўляйцеся хвалі і далучайцеся да мэйнстрыму, каб пасля падзяліцца ўражаннямі ў каментарах.

Калі ж вы маеце сур’ёзны намер ісці супраць сістэмы і не паддавацца зацягваючай магіі “Зорных войнаў”, абірайце баявік “На грабяні хвалі”. Спецагенту трэба ўкараніцца ў банду зладзеяў. А яны не проста зладзеі, але і зацятыя аматары экстрэмальных відаў спорту.

Агенту даводзіцца рызыкаваць жыццём, каб паказаць, што падзяляе цягу да экстрыму. Але ўсё становіцца больш складаным. І ў выніку агенту даводзіцца выбіраць, на чыім ён баку.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Яшчэ адзін баявік “Ганмэн” – канфлікт двух наёмнікаў. Адзін з іх сам стаў мішэнню. Каб выжыць, ён збіраецца здаць кампрамат і звяртаецца да былога напарніка. Але паміж імі стаіць жанчына, якую кахаюць абодва.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Парадуйце Вогненную Малпу і надзеньце тое, што ёй спадабаецца

Чым упрыгожваць ёлку ў 2016 годзе: парады дызайнера (Шмат фота)

Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”

Як будзе працаваць маладзечанскі аўтапарк на Новы год