Як рыхтаваліся да Калядаў у сталіцах Даніі і Польшчы, глядзіце ў фотарэпартажы.
У вітрыне крамы пасадзілі вялізных механічных мядзведзяў, і тыя раз-пораз на радасць дзецям пачынаюць граць.
У парку Цівалі
Да аздаблення фасадаў падыходзяць з фантазіяй.
Ля ратушы Капенгагена.
Ад сярэдзіны лістапада ў Капенгагене адкрываюцца калядныя кірмашы. Тут і каруселі з коламі агляду.
Пракаціцца на коле агляду будзе каштаваць на нашы грошы 150 тысяч.
Багата шапікаў майстроў. Прапануюць вырабы з воўны і меху, упрыгожванні, навагоднія цацкі.
Асабліва папулярны сярод цацак дамавік Ніссе ў розным выглядзе
Каваль гатовы выкаваць падкову з тваім імем.
Данія – краіна дарагая, і ручная праца цэніцца асабліва. Маленькі фанерны домік у тысяч 300 на нашы грошы пацягне, шкарпэткі з воўны – 250 тысяч.
А колькі прысмакаў на кірмашах: і не толькі мясцовыя прапануюць. У адным месцы – канадскія, трохі далей – польскія, а вунь далікатэсы з Італіі.
Далікатэсы з Італіі.
Што да цэнаў, то пончык – 25 тысяч на беларускія, мяккія вафлі ці італьянскія бісквіты – тысяч 60, кубачак глінтвейну і падобных напояў – каля 100 тысяч.
Па кірмашах і вуліцах прагульваюцца Санта-Клаусы. Фота Алеся Высоцкага.
Як прыгожа ўпрыгожваюць вітрыны крам да свята: столькі фантазіі і густу! Не проста павесяць гірлянду на вокны, а аздобяць вялізнымі каляднымі вянкамі, зробяць ёлкі з кветак і бліскучых навагодніх цацак.
Крыху далей ад кірмаша вырашылі адсвяткаваць Каляды па-новаму, і ёлку зрабілі з палак.
У графіцістаў – свая ёлка
Варшава
У свежым нумары “РГ”. У Еўропе дзве сталіцы баянаў: Маладзечна і Кастэльфідарда
Парадуйце Вогненную Малпу і надзеньце тое, што ёй спадабаецца
Як прайшоў святочны ранішнік у яслях-садку №24 у Маладзечне (Фотарэпартаж)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990