“Вілія” са Смаргоні  прымала “Меліяратар” з Астраўца. Пасля першага тайму лік ужо быў 6:0, а ў другім смаргонцы давяршылі разгром  – 10:1.

– Ад самага пачатку гульні ўключылі прэсінг, забілі хуткія галы, – расказвае гулец “Вілі” Віталь Будай. – Маглі забіваць нашмат больш, але нядрэнна абараняў вароты іх галкіпер. Варта адзначыць і нашага варатара – усяго раз не выручыў.

У групе “Поўнач” “Вілія” выйшла на першае месца. Роўна з ёй ачкоў мае “Легенда”, але ў смаргонцаў лепшая розніца мячоў.  

 “Ашмяны” – на трэцім месцы, “Меліяратар” – на чацвёртым. У абедзвюх камандаў па тры ачкі.

Мядзельчане сталі трэцімі ў адкрытай аматарскай валейбольнай лізе

Каманда “Мядзел ФАЦ” 16 снежня правяла заключны матч у другім дывізіёне чэмпіянату адкрытай аматарскай валейбольнай лігі Мінска. Мядзельскія валейбалісты выйгралі ў каманды “Белгазпрамбанк” з лікам 3:1 па партыях.

Мядзельчане занялі трэцяе месца ў другім дывізіёне. Гэта дае права ў наступным турніры гуляць у першым дывізіёне.

– Лічу, што турнір правялі мы добра, за выключэннем тых матчаў, дзе згубілі ачкі па сваёй віне: не здолелі ўсе мацнейшыя сабрацца, – расказвае капітан каманды Андрэй Русак. – А так маглі б быць другімі.

Камандзе “БГУФК-2” , якое заняла другое месца, мядзяльчане саступілі ў турнірнай табліцы толькі па розніцы партый.

У “Маладзёжным міксе” сапернічалі школьнікі і маладыя спецыялісты

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 19 снежня прайшлі спаборніцтвы “Маладзёжны мікс”.

Удзельнічалі каманды-зборныя школ і каманда маладых спецыялістаў.  Спаборнічалі яны ў валейболе, настольным тэнісе, дартсе, скачках на скакалцы, конкурсе “Штрафны кідок”, камбінаванай эстафеце. Паказвалі таксама творчую прэзентацыю.

Першае месца заняла каманда, у якой аб’ядналіся вучні з Занарачы, Свіры і  Старлыг. На другім месцы – прадстаўнікі мядзельскіх устаноў адукацыі. Замкнула тройку прызёраў аб’яднаная каманда вучняў з Крывічоў, Старых Габ і Слабады.