У панядзелак, 28 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пачнецца зіма, прагназуюць сіноптыкі Гідрамета.

Тэмпература паветра і ноччу, і днём будзе адмоўнай (у Мінску чакаецца ад 3 да 5 градусаў марозу ноччу і ад 1 да 3 градусаў днём). Часам ападкі (снег, мокры снег).

Цёплае надвор’е захаваецца 28 снежня толькі ў заходніх раёнах краіны. У Гродне чакаецца 2-4, у Брэсце – да 7 градусаў вышэй за нуль.

Ад 29 снежня чакаецца ўзмацненне маразоў: на большай частцы тэрыторыі краіныі ў начныя гадзіны слупок тэрмометра апусціцца да мінус 7–14 градусаў, 30 снежня– да мінус 15-17 градусаў.

Днём будзе 2-8 градусаў ніжэй за нуль, дадае БелТА.

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990