Кіроўца грузавіка ноччу спыніўся на запраўцы ў Ашмянскім раёне, што непадалёк ад мяжы з Літвой, каб адпачыць перад дарогай. Машыну ён не закрываў.

 У паўпрычэпе мужчына перавозіў звяроў, а менавіта клеткі з норкамі. Калі мужчына заснуў, да яго машыны пад’ехаў другі аўтамабіль. Яго кіроўца забраў з паўпрычэпа адну клетку, у якой знаходзіліся пяць звяркоў. Гэта зафіксавала камера відэаназірання.

Норкі належалі расійскай фірме і каштавалі каля 4 мільёнаў рублёў. Кіроўца вёз іх з Калінінграда ў Санкт-Пецярбург. На дадзены момант міліцыя ўстанаўлівае асобы зламыснікаў.

Пра здарэнне “Рэгіянальнай газеце” расказаў начальнік Ашмянскага следчага камітэта Віктар Дамуць. 

Сям’я з Вілейкі зрабіла печку-вышыванку (Фота)

Конкурс ад «РГ»: Натхняй сваёй гісторыяй здароўя

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731