Новы год – свята, якога чакаюць дарослыя і дзеці. Многія загадзя пачынаюць набываць падарункі, прадукты, прыбіраць у кватэры, каб год пачаўся па-новаму. Для гаспадынь гэта і дадатковы клопат, чым парадаваць гасцей.

Шэф-повар аднаго з маладзечанскіх рэстаранаў Таццяна Бунто прапанавала чытачам рэцэпты страў, якія задобраць сімвал надыходзячага года – Малпу, прыйдуцца даспадобы гасцям, а таксама пра тое, што прыгатуе на свята.

Новы год – магчымасць паказаць, на што ты здольная

Сама жанчына будзе адзначаць свята на рабоце.

– Напэўна, я ўжо вырасла з таго ўзросту, калі ад Новага года чакаюць казку, сюрпрызаў, падарункаў, – разважае шэф-повар. – Тым больш, што надвор’е на вуліцы зусім не зімняе, свята зусім не адчуваецца. Таму спакойна адношуся да таго, што буду працаваць. Гэта добрая магчымасць паказаць, на што ты здольная, хочацца парадаваць наведнікаў, каб яны і надалей прыходзілі ў рэстаран паабедаць, адзначыць урачыстасць альбо проста пасядзець за кубачкам кавы.

Дома жанчына будзе гатаваць стравы днём. На навагоднім стале будуць і традыцыйныя “Аліўе”, селядзец пад шубай, а таксама новыя дэсерты, салаты, закускі.

Падарункі для сваіх блізкіх яна аддасць раней. Сама ж дакладна не можа сказаць, якіх падарункаў чакае.

Што павінна быць на стале ў год Вогненнай Малпы

1. Не забывайцеся, што Малпа – госця з далёкіх экзатычных краін, таму ў першую чаргу паклапаціцеся пра тое, каб на стале былі бананы, ананасы, не забывайцеся традыцыйныя для нас яблыкі, грушы. Парэжце садавіну, выкладзіце ў форме пальмаў альбо зрабіце бутэрброды.

Выберыце гародніну яркіх колераў – чырвонага, аранжавага. Не забудзьцеся пра зеляніну, гэта нагадае гаспадыні надыходзячага года джунглі.

Фота topnudism.com.

Фота topnudism.com.

2. Зрабіце стравы з морапрадуктаў, рыбы. Дарэчы будзе традыцыйны селядзец пад шубай.

3. А вось мяса не рэкамендуюць гатаваць у вялікай колькасці. Калі ж вы не можаце абысціся без гэтага, дадайце ў яго гародніну, духмяныя спецыі, напрыклад, чабор, размарын. Такія пахі дапамогуць адчуць Малпачцы як у тропіках.

4. Малпа – ласуха, таму патрацьце час на тое, каб зрабіць выпечку сваімі рукамі. Туды можна дадаць арэхі, якія так любіць гэта жывёла.

Зрабіце выпечку сваімі рукамі. Фота thehimalayantimes.com.

Зрабіце выпечку сваімі рукамі. Фота thehimalayantimes.com.

5. Для аздаблення стала выберыце чырвоны альбо аранжавы абрус, пастаўце драўляныя салатніцы, запаліце свечкі.

 

Фота sunduchok-team.ru.

Фота sunduchok-team.ru.

Рэцэпты да навагодняга стала ад шэф-повара

Курыца па-галандску

Інгрэдыенты: курыная грудка (200 г), маянэз (50 г), крухмал (30 г), цыбуля (50 г), соль, перац.

Спосаб прыгатавання: курыцу марынуем, ставім у халадзільнік на тры гадзіны. Пасля выкладаем па патэльню ў выглядзе вялікіх аладак, смажым да гатоў­насці.

Фота cafe-dvorik.ru.

Фота cafe-dvorik.ru.

Мяса па-албанску

Інгрэдыенты: свініна (500 г), грыбы (100 г), зубчык часнаку, сыр, маянэз (3 сталовыя лыжкі), 3 яйкі, крухмал (3 сталовыя лыжкі), соль, перац.

Спосаб прыгатавання: змешваем маянэз, яйкі і крухмал, у атрыманую масу дадаём мяса, парэзанае саломкай, выкладаем на патэльню, абсмажваем з двух бакоў. Калі мяса падсмажылася, зверху кладзём абсмажаныя грыбы з часнаком, паліваем маянэзам, пасыпаем сырам, запякаем сем хвілін у духоўцы.

Фота ovkuse.ru.

Фота ovkuse.ru.

Стэйкавы ласось

Інгрэдыенты: ласось (200 грамаў), белае віно, апельсінавы сок, балгарскі перац, соевы соус, аліўкавы алей.

Спосаб прыгатавання: марынуем ласось у белым віне і апельсінавым соку тры-чатыры гадзіны, дадаём балгарскі перац, запраўляем усё соевым соусам і аліўкавым алеем, запякаем у духоўцы каля 15 хвілін да румянай скарыначкі.

Фота forum.ge.

Фота forum.ge.

Салата са свінінай

Інгрэдыенты: салата любая, свініна, перац балгарскі, тамат, агурок, маянэз, соль, перац.

Спосаб прыгатавання: свініну адбіваем, абсмажваем, рэжам саломкай, перац, агуркі і таматы таксама наразаем саломкай, запраўляем маянэзам.

Салата “Малпачка”

Інгрэдыенты: курынае мяса (400 г), чарнасліў (250 г), грыбы (350 г), гарошак кансерваваны, яйкі (5 штук), грэцкія арэхі (100 г), цыбуля (2 штукі), маянэз, соль, перац.

Усе інгрэдыенты рэжам, выкладаем у форме галавы малпачкі. 

Фота takivkusno.ru.

Фота takivkusno.ru.

Шакаладны лавакейк

Інгрэдыенты: чорны шакалад (100 г), масла (140 г), 3 яйкі, цукар (100 г), мука (100 г).

Спосаб прыгатавання: масла распушчаем на вадзяной лазні разам з шакаладам, дадаём муку, яйкі з цукрам узбіваем у вялікую пену, дадаём да масла з шакаладам. Атрыманую масу запякаем каля дзесяці хвілін, каб шакалад унутры быў гарачы, можна і даўжэй.

Фота justcookit.com.ua.

Фота justcookit.com.ua.

Ліманад

Ваду кіпяцім і астуджваем, рэжам лімон паўкольцамі, дадаём цукар на смак.

На сайце “Рэгіянальнай газеты” з’явілася новая рубрыка – “Пальчыкі абліжаш”

Шэф-повар рэстарана: “Крута, што буду працаваць на Новы год”

Парадуйце Вогненную Малпу і надзеньце тое, што ёй спадабаецца

Як будзе працаваць маладзечанскі аўтапарк на Новы год

Чым упрыгожваць ёлку ў 2016 годзе: парады дызайнера (Шмат фота)


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990