Напярэдадні Новага года і Калядаў “Рэгіянальная газета” падарыла прыемны падарунак чатырохтысячнаму сябру Укантакце. Ім стала паштоўка ручной работы ад мастачкі Алесі Птушкі.
Адначасова ў сябры да “Рэгіянальнай газеты” пастукаліся два чалавекі: Ірына Беркутава і Павел Бычкоўскі. Калектыў “РГ” вырашыў падарыць падарункі адначасова двум сябрам.
Такую паштоўку атрымае Ірына Беркутава. Фота Алесі Птушкі.
Мужчына доўга не мог паверыць у тое, што выйграў, падумаў, што гэта розыгрыш. Для Ірыны гэта стала прыемнай навіной.
Паштоўкі ўжо спяшаюцца трапіць у паштовыя скрыні новых сяброў “Рэгіянальнай газеты”.
“Першая паласа заўсёды цікавая”
Фота забяспечана Ірынай Беркутавай.
Ірына ўжо даўно чытае папяровую версію газеты, аднак у яе не заўсёды атрымліваецца сачыць за кожным выпускам. Найперш праглядае ўсю газету, потым выбірае тое, што найбольш зацікавіла.
– Першая паласа – гэта заўсёды цікавыя і нестандартныя матэрыялы, – адзначае жанчына. – Надоўга запомніўся матэрыял пра дзядулю на роліках Вікенція Налівайку.
Жанчына хацела б, каб у газеце з’явілася невялікая пастаянная рубрыка, у якой чытачы атрымлівалі бы карысныя эканамічныя парады.
– Можна ў кожным нумары ў некалькіх абзацах расказваць, на чым іншыя чытачы эканомяць, як рацыянальна рабіць пакупкі, дзе знайсці лепшыя цэны, як зварыць кашу альбо суп з сякеры і іншыя парады, – раіць чытачка.
“Рэгіянальнай газеце” Ірына пажадала не зніжаць планку, заставацца на вышыні. А калектыву – здароўя і шчасця.
Каб вы бліжэй пазнаёміліся з Ірынай Беркутавай, невялічкае бліц-апытанне.
– Які ваш жыццёвы дэвіз?
– Не ведаю, наколькі гэта можна назваць дэвізам, хутчэй гэта вядомае ўсім правіла маральнасці, напісанае ў Евангеллі ад Лукі: “І як хочаце, каб з вамі паступалі людзі, так і вы паступайце з імі”.
– Што вас натхняе, калі дрэнна?
– Кнігі пра людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы, аднак перамагаюць усе цяжкасці. Гэта дорыць веру ў тое, калі прыкласці намаганні, то ўсё атрымаецца. Выдатны сродак – трэнажорная зала.
– Чаго чакаеце ад надыходзячага года?
– Перамен да лепшага. Часам перамены бываюць добрыя, часам дрэнныя. Але калі чакаць, то якія б перамены ні былі, сустрэць іх нашмат лягчэй.
– Любімы фільм?
– Вельмі падабаюцца фільмы з залатой калекцыі нашай кінастудыі “Беларусфільм”: “Прыгоды Бураціна”, “Пра чырвоны капялюшык”, “Казка пра зорнага хлопчыка”. З больш сучасных – “У жніўні 44-га”.
– Любімы колер?
– Насычаны блакітны, якім бывае неба ў ясны бязвоблачны дзень.
– Любімая кніга, твор на беларускай мове?
– Васіль Быкаў “Альпійская балада”.
– Любімы від спорту?
– Мастацкая гімнастыка, плаванне.
– Любімыя мужчынскае і жаночае імёны?
– Аляксандр, Марыя (Саша, Маша).
Сачыце за навінамі “РГ”, вас чакае разнастайная інфармацыя, прапановы паўдзельнічаць у конкурсах, а таксама прыемныя прызы.
Віляйчанка Настасся Субач стала 1000-м падпісчыкам суполкі “РГ” Укантакце
Міністэрства ўнутраных спраў прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забылі правы дома
Як рыхтуе навагодні стол шэф-повар “Даміно” (+рэцэпты страў)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990