У навагоднюю ноч маладзечанцаў, якія адарвуцца ад святочнага стала і прыйдуць на Цэнтральную плошчу, чакае шоў таўстушак і конкурсная праграма “Зазвездись!”, у якой кожны зможа адчуць сябе сапраўднай зоркай.

Для гэта арганізатары прыдумалі шоў з пераапрананнем. 

Пачнецца святочная праграма на Цэнтральнай плошчы ў 1.00. 

Акрамя гэтага гараджан чакае выступ артыстаў, конкурсы, віншаванні ад Дзеда Мароза, Снягурачкі і Малпачкі.

Святочны фейерверк пачнецца ў 2.00.

Скончыцца святочная праграма а палове на чацвёртую навагодняй дыскатэкай.

Некаторыя таямніцы навагодняй ночы раскрыла загадчыца аддзела культурнай дзейнасці і вольнага часу Святлана Адамушка.