Такое рашэнне прыняў сёння Маладзечанскі раённы савет дэпутатаў.
Лідзія Барысаўна Князева амаль 30 гадоў з’яўляецца нязменным кіраўніком клуба “Пошук”, які працуе на базе сярэдняй школы №5.
Намаганнямі Лідзіі Князевай вернутыя імёны шматлікіх вязняў канцлагера “Шталаг 342”. Работа па пошуку сваякоў загінулых у Маладзечне ў часы Другой сусветнай вайны не спыняюцца і цяпер.
Акрамя Лідзіі Князевай ганаровымі грамадзянамі горада ў розныя гады станавіліся:
Іосіф Сушко – заслужаны работнік культуры Беларусі, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву ансамбля песні і танца “Спадчына” Палаца культуры Маладзечна;
Іван Кісель – ветэран працы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны;
Павел Быкаў – кандыдат педагагічных навук, дырэктар Турэц-Баярскай школы;
Мікалай Чурсін – старшыня Маладзечанскага гарвыканкама ў 2000-2005 гадах;
Рыгор Сарока – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Францыска Скарыны, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа ім. М.-К. Агінскага.
Леанід Путырскі – доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук;
Клара Філіпава – ветэран працы, удзельніца ВАВ, член прэзідыума раённага Савета ветэранаў;
Уладзімір Калачык – Герой Сацыялістычнай Працы;
Фёдар Капуцкі – акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі;
Аляксандр Міхнікевіч – заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, ветэран працы;
Алег Елісеенкаў – кампазітар, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Сваячка вязня лагера “Шталаг-342” пра брата дзядулі даведалася ў сне
“Раней я шукала яго. Цяпер шукаю яго след”. Гісторыя дачкі вязня “Шталага-342”
138 новых імёнаў вязняў “Шталага-342” устанавіў клуб “Пошук” СШ №5 у Маладзечне (Увесь спіс)
Ніна Зюзікава праз 70 гадоў даведалася, дзе пахаваны бацька, і прыехала пабачыць яго магілу
Гавораць дзеці вязняў канцлагера
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990