У кастрычніку 44-гадовы мінчанін у чацверты раз абакраў лецішча сваіх суседзяў па дачным кааператыве ў Валожынскім раёне.

Мужчына, раней неаднаразова судзімы, прыехаў восенню на дачу. Узяў сякеру і пайшоў да сваіх суседзяў, якія жылі праз плот ад яго. Сякерай узламаў металічныя ралеты, залез у дом. Адтуль скраў адзежу на суму больш за восем мільёнаў рублёў.

Мужчыну затрымалі, ён асуджаны на 2,5 года зняволення.

– Цікава, што раней гэты мужчына быў судзімы чатыры разы. І ўсе чатыры разы за крадзяжы з дачных дамоў суседзяў. Краў мінчанін чамусьці толькі восенню, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731