Зборная ДЮСШ “Аякс 1” з Ашмянаў заняла першае агульнакаманднае месца ў трохбор’і і ў жыме штангі лежачы па экіпіровачнаму пауэрліфцінгу. У класічным паўэрліфтынгу ў камандным заліку каманда заняла ў трохбо’і і ў жыме штангі лежачы – другія месцы.
За каманду на п’едэстале стаіць 10-гадовы Мацвей Станкевіч
Забяспечана САК Аякс
На Кубку Беларусі сярод жанчын у трохбор’і зборная каманда па паўэрліфцінгу з Ашмянаў заваявала першае месца. А таксама перамагла ў жыме штангі лежачы.
У сваіх вагавых катэгорыях Вольга Буткевіч у трохбор’і і жыме заняла чацвёртае месца. У Аліны Чашчынай у трохбор’і было трэцяе месца, у жыме – першае. Таксама Аліна, якой 14 год, заняла трэцяе месца ў абсалютным першынстве сярод жанчын у жыме штангі лежачы.
У Паліны Розан у трохбор’і чацвёртае месца, у жыме – першае. У Крысціны Шлыковіч і ў трохбор’і, і жыме заваявала два “срэбры”.
Надзея Мікелсонс перамагла ў трохбор’і, і у жыме заняла другое месца. На рахунку Ксеніі Гарлуковіч другое месца ў трохбор’і і трэцяе месца ў жыме.
Пра ўсё гэта паведаміў кіраўнік федэрацыі паўэрліфтынгу па Гродне і Гродзенскай вобласці Міхаіл Станкевіч.
Забяспечана САК Аякс