Розныя праекты ў межах гэтай праграмы ажыццяўляюць тры гады. За гэты час з дапамогай польскіх партнёраў абсталявалі пакой працатэрапіі. У асобным памяшканні ўстанавілі ганчарны круг, печ для абпальвання гліны. Пастаянна прывозяць усялякія матэрыялы для творчай працы. У дом-інтэрнат прыязджаць валанцёры з Польшы і Беларусі – сярод іншага, вучаць працаваць з глінай.
Супрацоўнікі дома-інтэрната і валанцёры знаёміліся ў Польшчы з досведам партнёраў праекта, “Асацыяцыяй дапамогі дзецям спецыяльнай апекі Вамбжэзьна”.
“Стараюцца адзін перад адным”
Працатэрапеўты дома-інтэрната Жанна Уладыка і Ірына Янцэвіч кажуць, што аддача ад творчых заняткаў вялікая.
– Мы не чакалі, што такія людзі, якія раней былі замкнутыя, з намі не сябравалі, пацягнуцца да творчасці. Поўны пакой людзей збіраецца.
Галоўнае, што цяпер выбар ёсць.
– Яму даеш каляровую паперу, пластылін – ён не хоча гэтым займацца. А калі з’явілася магчымасць вырабы з гліны рабіць, ён прыйшоў і знайшоў сябе ў гэтай справе, – кажа Жанна Уладыка. – Прывезлі стужачкі – хто анёлачка ці кветачкі робіць. А што ў іх было раней: тэлевізар ці на двор выйсці пагуляць. А тут стараюцца адзін перад адным.
Хто з падапечных з глінай працуе, дрэвам, хто вяжа, вышывае карціны. Васіль Партнягін – мастак, яго карціны паўсюдна ў інтэрнаце развешаныя.
Адна з майстрых, Лілія Камоска расказвае, што любіць вышываць, можа і вязаць. Ёй гэта вельмі падабаецца:
– Мне проста цікава. І час хутчэй праходзіць.
А ў Таццяны Рудэні талент да вязання – усё хуценька атрымліваецца.
Паездка на выставу – вялікі стымул
Творцы з інтэрната выязджаюць з выставамі ў Мінск, у курортны пасёлак Нарач (Купа), Мядзел. Сталі пастаяннымі ўдзельнікамі выставы-кірмаша “Камарова-кола дзён” у суседняй вёсцы.
І кожная такая паездка для гэтых людзей – значная падзея.
– Для іх гэта вялікі стымул, – наперабой кажуць працатэрапеўты. – З’ездзяць –з’яўляюцца жаданне і гарэнне надалей старацца. І іншыя тады хочуць удзельнічаць. Пачулі, што мы сёння з’ездзілі куды, прыходзяць. Умее – не ўмее, але “Давайце, я папрабую з паперай, з ніткамі”. І добра: галоўнае, што ён не сядзіць, замкнуўшыся ў пакоі, а бяжыць да нас, у працатэрапію.
За час супрацоўніцтва польскія партнёры яшчэ прывезлі ў дом-інтэрнат камп’ютарны клас, музычную апаратуру. Пабудавалі цяпліцу з сістэмай кропельнага арашэння і змешвання паветраных слаёў. Прывезлі саджанцы – хочуць развіваць хорцітэрапію.
Даведка “РГ” Хорцітэрапія выкарыстоўвае расліны і сады і працу па іх доглядзе як тэрапеўтычны інструмент. Лічыцца дадатковай і альтэрнатыўнай формай рэабілітацыі людзей з асаблівасцямі развіцця і пажылых. Атмасфера садоў з’яўляецца для пацыентаў фактарам рэлаксацыі, а з іншай – яна матывуе да працы і праявы ініцыятывы. Упершыню прыменілі ў лячэнні псіхічных захворванняў.
Паводле Бажэны Шэўчык-Таранек і Караліны Тамака-Тамасік з Кракаўскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта
ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту адкласці паездкі: чакаецца да 25 градусаў марозу
Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка
Зімовыя пейзажы раніцы на Валожыншчыне (Фота)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990