Заўзятары футбольнай каманды “Маладзечна ДЮСШ-4”занепакоеныя тым, ці будзе каманда ўдзельнічаць у ліцэнзаванні на ўдзел у першай лізе.

Мы звязаліся з трэнерам каманды Віталем Казяком і загадчыкам сектара спорту і турызму аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандрам Кавалёвым, каб задаць ім гэтае пытанне.

Віталь Казяк сказаў, што ад іх, як ад трэнераў, нічога не залежыць і гэтае пытанне павінны вырашыць улады.

Аляксандр Кавалёў патлумачыў, што пытанне з фінансаваннем каманды на 2016 год пакуль не вырашанае.

– Я думаю, удзел у першай лізе мы не пацягнем фінансава. Добра, калі каманда будзе ўдзельнічаць у другой лізе. Размова з трэнерамі адбудзецца, але не раней, чым 18-19 студзеня. На сённяшні дзень мы ўпэўненыя толькі ў тым, што каманда выступіць на абласных спаборніцтвах.