У Беларусі ўстанавілі новую форму часовага аўтамабільнага нумарнога знака.
Адпаведную пастанову Міністэрства ўнутраных спраў апублікавана сёння на нацыянальна прававым інтэрнэт-партале.
Новы рэгістрацыйны знак візуальна адрозніваецца ад узору 2009 года. Літару “Т” заменіць абрэвіятура “ВР” (часовы допуск да ўдзелу ў дарожным руху).
Замест серыі “АВ” ўводзіцца серыя “ВА”. Часовыя нумарныя знакі ўсталёўваюцца на вырабленым транспартным сродку. Або на транспартным сродку, які рэалізуецца вытворцам, прадаўцом або пакупніком дапачатку яго ўдзелу ў дарожным руху.
Транзітныя нумары здаюцца пры ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі аўтамабіля.
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу ад 14 лютага 2016 года.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990