Сярод тэкстаў – пратаколы выступаў Малевіча адносна планаў распрацоўкі даследчага эксперыментальнага кабінета выяўленчага мастацства ў Кіеўскім мастацкім інстытуце, а таксама разважанні аб праблемах адукацыі мастакоў, стварэнні новай акадэміі мастацтваў. Чатыры з Пяці знойдзеных тэкстаў раней ніколі нідзе не друкаваліся, таму іх плануюць апублікаваць у лютым 2016 года.

– Гэта незвычайная падзея для кіеўскага культурнага гарызонту. Да гэтага часу кіеўскі перыяд Малевіча быў найменш даследаваны ў яго рабоце, – адзначыла арт-менеджар і даследчык творчасці Малевіча Таццяна Філеўская.

Сам Малевіч называў сябе “землянітам” і “касмітам”, грамадзянінам Зямлі і космасу. Таццяна Філеўская нагадала, што першай пра ўкраінскі складнік у спадчыне мастака загаварыла французская даследчыца ўкраінскага паходжання Валянціна Маркадэ, пасля яе словы падхапіў Дзмітры Гарбачоў, што развіў тэму “Малевіч і Украіна”.

“Наша Ніва” паводле БелТа.

Пад “Чорным квадратам” Малевіча знайшлі другую выяву

Мастак Уладзіслаў Страмінскі: лёс, творчасць і Вілейка

Топ-10 самых дарагіх карцін Фердынанда Рушчыца